Знайсці
14.11.2023 / 17:108РусŁacБел

Беларуску адправілі ў гадавы палёт на Месяц. Але ёсць нюанс 

Беларуска Вольга Масціцкая адправілася ў імітацыйны палёт на Месяц, які зойме 365 сутак, паведамілі «РИА Новости». Наземны ізаляцыйны эксперымент праходзіць у Інстытуце медыка-біялагічных праблем РАН у Маскве.

Шэсць членаў экіпажу правядуць у эксперыментальнай устаноўцы цэлы год, змадэлююць няштатныя сітуацыі і пяць разоў «высадзяцца» на нібыта спадарожнік Зямлі.

У эксперыменце ўдзельнічаюць шэсць чалавек: 5 расіян і адна беларуска — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Вольга Масціцкая. Раней яна брала ўдзел у адборы беларускіх касманаўтак на палёт на МКС, які адбудзецца ў сакавіку 2024 года. Перамагла ў тым адборы Марына Васілеўская.

Вольга Масціцкая — крайняя злева. Фота: Міжнародны праект SIRIUS / УКантакце

Удзельнікі эксперыменту роўна год будуць знаходзіцца ў ізаляваным эксперыментальным комплексе праекта SIRIUS-23, які імітуе касмічны карабель. Паводле сцэнару, экіпаж за чацвёра сутак «дабярэцца» да месяцовай арбіты, пасля чаго «прыстыкуецца» да арбітальнай станцыі. Праз месяц да іх павінен «прыбыць» транспартны карабель дазабеспячэння.

Плануецца, што «касманаўты» будуць пяць разоў збірацца ў групы па чатыры чалавекі і «высаджвацца» на паверхню Месяца. Падчас місіі ўдзельнікі правядуць розныя даследаванні. Акрамя таго, адбудуцца 18 эксперыментаў па псіхалогіі і 11 — па мікрабіялогіі. Таксама для экіпажа змадэлююць няштатныя сітуацыі.

У жніўні гэтага года расіяне спрабавалі запусціць на Месяц аўтаматычную міжпланетную станцыю «Луна-25», але пры пераходзе яе на перадпасадачную арбіту адбылася няштатная сітуацыя, станцыя сышла з арбіты і разбілася.

Чытайце таксама:

Чаму ўсе краіны спрабуюць асвоіць менавіта паўднёвы полюс Месяца? Што там такога?

NASA апублікавала здымкі месца падзення расійскай станцыі на Месяцы

«А навошта нам такі Сусвет, у якім не будзе станцыі «Луна-25»?» Твітар развітваецца з расійскай станцыяй

Раскосмас пацвердзіў гібель станцыі «Луна-25»

Расійская станцыя, запушчаная на Месяц, разбілася аб яго паверхню і спыніла існаванне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
0
Пан Усялян/адказаць/
14.11.2023
Супер дасягненні!!! Паляцець у космас на нібы 🤣 Маскалям толькі і засталіся, што віртуальныя палёты 😂
0
NASArog/адказаць/
14.11.2023
Юрий, эксперимент по размножению на луне не афишировался, но в планах...
0
Ёсік/адказаць/
14.11.2023
Паляцела, бо не ўвайшла ў фармат дырэктара саўгаса - дліныя чорныя валасы, ды твар не такі круглы. Калі дамоў пачне прасіцца? Задзяўбуць яе расейцы за дзэканьне і цэканьне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031