Знайсці
13.11.2023 / 21:498РусŁacБел

«Беларуськалій» хоча адсудзіць у Літвы мільярд даляраў за забарону перавозкі калійных угнаенняў

Як паведамляе тэлеканал tv3, «Беларуськалій» пачаў інвестыцыйны арбітражны працэс супраць Літвы і патрабуе кампенсацыі страт на суму каля 1 млрд еўра без уліку працэнтаў і судовых выдаткаў, звярнуў увагу праект «Мотолько Помогі».

У Мінтрансе Літвы журналістам пацвердзілі, што працэс пачаўся, але ад далейшых каментароў устрымаліся.

«Так, пацвярджаем. Каб не нашкодзіць хадзе працэсу і пазіцыі Літоўскай Рэспублікі, мы не можам на гэтым этапе даваць якія-небудзь далейшыя каментары», — паведамілі ў ведамстве.

«Беларуськалій» лічыць, што Літва, прызнаўшы несапраўднай дамову на перавозку грузаў паміж Lietuvos geležinkėliai («Літоўскай чыгункай») і «Беларуськаліем», што пацягнула забарону на перавозку грузаў праз Літву і ў Клайпедскі порт, тым самым парушыла дамову ад 1999 года аб абароне інвестыцый і нанесла кампаніі шкоду.

Літоўскі ўрад прыняў рашэнне разарваць кантракт па перавозцы калійных угнаенняў з «Беларуськаліем» у пачатку 2022 года. Рашэнне ўступіла ў сілу 1 лютага 2022-га.

Чытайце таксама:

Алейнік: Турцыя гатова садзейнічаць зняццю санкцый супраць беларускіх калійных угнаенняў

Сусветныя цэны на калійныя ўгнаенні вярнуліся на перадваенны ўзровень

Беларусь і Іран уклалі дамову на пастаўкі калійных угнаенняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Хаха/адказаць/
13.11.2023
Лукашэнка нанёс урон Беларусi не на адзiн мiльярд. А разам з iм i уся яго хеура. Якiя служаць крамлю. Усе гэтхыя Херыны, вальфовiчы, качанавы, быу яшчэ такi хер якi за памежны камiтэт адказвау, давау "слово офiцера" Украiне што з тэрыторыi Беларусi вайны не будзе развязана. Павiнны адказаць асабiста сваёй маёмасцю i сракамi за злачынства супраць беларускай дзяржавы.
14.11.2023
Что то не указан суд. Можно же судится в Минске, или скажем в Гааге. И есть некая неуловимая разница.
0
Нау-хаў, офісы-шмопфісы і прочыя змахеры/адказаць/
14.11.2023
Вось цяпер якраз і пабачым, з дапамогай Літвы, колькі сродкаў скралі ў беларусаў так званы "служачыя Квітнеючай". З.Ы. Нагадваю, у Беларусі прыватызацыі не было і па Канстытуцыі (навад калабаранскай 1996 года) нетра зямлі зьяўляюцца неадемнай ўласнасьцю _НАРОДА_, грамадзян Беларусі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031