Знайсці
09.11.2023 / 19:1212РусŁacБел

Як Расія вярнула нафтавыя даходы і што гэта азначае для нас усіх

Расія навучылася абыходзіць столь цаны на нафту. Гэта дазваляе ёй фінансаваць вайну ва Украіне і рэжым Лукашэнкі ў Беларусі. Тлумачым, як Масква гэтага дабілася і што ЗША з саюзнікамі могуць зрабіць далей.

Танкер «Німбус СПБ» на фоне хмарачоса «Лахта-цэнтр» — штаб-кватэры расійскага газавага манапаліста «Газпрам». Санкт-Пецярбург, Расія, 11 чэрвеня 2023 г. Фота: AP Photo, File

Як піша The Wall Street Journal, санкцыі, уведзеныя для таго, каб абмежаваць магчымасці Масквы фінансаваць ваенныя выдаткі, усё больш губляюць свой эфект. Як сцвярджаюць аналітыкі, у кастрычніку падатковыя паступленні ў расійскі бюджэт ад нафты і газу падвоіліся ў параўнанні з вераснем.

Спачатку санкцыі працавалі ў асноўным так, як чакалася. Але пазней Масква знайшла спосабы іх абыходу.

Увядзены ў снежні мінулага году парог кошту на расійскую нафту дазваляе заходнім кампаніям транспартаваць, гандляваць ці страхаваць расійскую нафту, толькі калі яна прадаецца па кошце 60 долараў за барэль ці ніжэй. У іншым выпадку яны трапяць пад санкцыі ад ЗША і іх саюзнікаў.

Расійскія нафтавыя кампаніі і іх гандлёвыя партнёры адказалі на гэта стварэннем сваёй уласнай суднаходнай сеткі, выкарыстоўваючы для перавозкі нафты флатылію танкераў, пераважна старых, дабітых, скупленых дзе толькі можна было іх скупіць.

Паводле аналітыкаў Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў, выкарыстанне старых танкераў дазволіла абысці ліміт на кошты нафты, часткова штучна завышаючы кошт перавозкі і выкарыстоўваючы недзяржаўнае страхаванне.

Згодна з даследаваннем Кіеўскай школы эканомікі, ценявы флот Расіі, які займаецца перавозкай нафты і нафтапрадуктаў з расійскіх партоў, цяпер, па стане на верасень, складаецца са 180 танкераў. Найбольш нафты ў Расіі закупляюць Кітай, Індыя і Турцыя (краіна і нашым і вашым), якія не падпарадкоўваюцца заходнім абмежаванням.

Па ацэнках некаторых аналітыкаў, памер суднаходнага флоту, які знаходзіцца ў распараджэнні Расіі, гарантуе, што большая частка яе экспарту не падпадзе пад абмежаванне.

Цяпер больш за палову экспарту сырой нафты з Расіі ажыццяўляецца з недзяржаўным страхаваннем, у той час як у студзені гэты паказчык, на звестках аналітыкаў, складаў каля 35%.

Агенцтва Argus Media адзначае, што ў апошнія месяцы разрыў ў цане паміж асноўным расійскім экспартным гатункам нафты, Urals, і эталоннай маркай Brent істотна скараціўся. У мінулым месяцы Urals таргаваўся прыкладна па 74 долары за барэль супраць 88 долараў за марку Brent.

У выніку скарачэння зніжкі, па якой Расія вымушана прадае сваю нафту ў адносінах да сусветных цэнаў, у бюджэт Крамля зноў пацяглі грошы на ваенныя расходы.

Эканамісты мяркуюць, што цалкам магчыма, што расійскі ўрад дасягне мэтавага паказчыка дэфіцыту ў 2% ВУП. Увесну некаторыя эканамісты чакалі, што ён будзе на ўзроўні 5—6%.

Пра тое, што ўведзеныя абмежаванні становяцца ўсё больш неэфектыўнымі, а рост паступленняў ад нафты дапамагаюць Маскве фінансаваць вайну і падтрымліваць сваю эканоміку, адзначана і ў нядаўняй справаздачы Сусветнага банку.

У той жа час эксперты сцвярджаюць, што нягледзячы на рост даходаў бюджэту, набыццё танкераў значна ўскладняе Крамлю закупку танкаў. Расія вымушана накіроўваць грошы не на вайну, а на выбудову інфраструктуры для абыходу санкцый.

Як паведамілі выданню крыніцы, у сувязі з тым, што цяпер большая частка расійскага нафтавага гандлю адбываецца за межамі іх юрысдыкцый, ЗША і іх саюзнікі абмяркоўваюць спосабы зрабіць больш дарагімі для Расіі пашырэнне і эксплуатацыю флатыліі караблёў, якія яна выкарыстоўвае для абыходу санкцый.

Адным са спосабаў павышэння эфектыўнасці санкцый зʼяўляецца ўзмацненне правапрымянення за парушэнні цэнавога абмежавання і ўзмацнення мер, накіраваных на перадухіленне штучнага завышэння коштаў марскіх перавозак.

«Эфектыўнасць цэнавога абмежавання знізілася, але гэта не значыць, што яго немагчыма апгрэйдзіць», — заявіла выданню навуковы супрацоўнік Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Марыя Шагіна.

Эканамічная мадэль, збудаваная рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, адзіная ў сваім родзе. Яна грунтуецца на атрыманні ад Расіі нафты і газу па нізкіх цэнах узамен на русіфікацыю Беларусі і вайскова-палітычную падтрымку Расіі. У 2022 годзе гэты нафтагазавы грант склаў рэкордныя 15 мільярдаў даляраў.

Здольнасць Расіі абыходзіць санкцыі азначае, што ў Масквы застанецца дастаткова сродкаў, каб утрымліваць у Беларусі прарасійскую дыктатуру.

Чытайце яшчэ:

Еўрасаюз зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Расія гандлюе нафтай у гіганцкіх маштабах, нягледзячы на санкцыі

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
18
Абуральна
112
1
Антон/адказаць/
10.11.2023
Чарговая ўсёпрапальшчына.

Санкцыі працуюць, няхай і ня так хутка, як планавалася.
Лагістычная выдаткі вельмі высокія.
Індыя плаціць неканвертуемымі рупіямі, і заявы расейскіх афіцыйных асобаў на конт гэтай праблемы сведчаць аб яе сур'ёзнасці.
Спецыфіка ўсходніх партнёраў Расеі ў тым, што аб ніякай салідарнасці з Расеяй гаворыць ня варта - яны заўсёды моцна збіваюць кошты, калі адчуваюць складаны стан контрагента.
Нечаканы рост падаткавых паступленняў расейскага бюджэта адбыўся за кошт фактычнага рабавання расейскіх нафтавых кампаній і перш за ўсё - падвышэння ставак падаткаў і скарачэння нафтавага дэмпфера. Але такое магчыма рабіць толькі аднойчы. І наступствы нафтавага рабавання ўжо адчуваюцца - дэфіцыт паліва на АЗС (асабліва дызпаліва), з-за чаго амаль не была сарваная ўборачная кампанія-2023, і скарачэнне здабычы нафты праз яе стратнасць, часта беспаваротнае.

Выбуховае ўзрастанне расейскага нафтагазавага гранта Беларусі за 2022 утрая - з $5 да амаль $16 млрд адзначае, што ўтрыманне рэжыма лукашэнкі перастае быць малазаўважнай у фінансавым плане дробяззю для Крамля. Бюджэт Расеі-2024 плануецца ў памеры каля $300млрд, $90млрд - ваенныя выдаткі, каля $40млрд - выдаткі па закрытых артыкулах (перш за ўсё на апрычнікаў) - застаецца $170млрд. У гэтых умовах $15+ млрд нафтагазавага гранту Беларусі (а яшчэ ёсць невазвратнае крэдытаванне + лукашэнка замест разліку за БелАЭС патрабуе новых грошаў на другую АЭС) - гэта вельмі адчувальна нават для Пуціна. А меньш ужо нельга, бо іншых крыніц існавання неканкурэнтаздольнай падсканкцыйнай беларускай стабільнасці няма.
11
Максим Дизайнер/адказаць/
10.11.2023
Антон

Не бухти. В Москве можно купить все, и еще дешевле. Может только кроме переоцененных эвропейских корчей. Но эвропейцы сами локти кусают, потеряв 130 млн рынок. Не просто потеряв, а отдав китайцам. Навсегда.
14
Сбежавший с Хартии/адказаць/
10.11.2023
За Свабоду!,  работают работают, а Украина побеждает. главное верить!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930