Знайсці
04.11.2023 / 19:428РусŁacБел

Хто і навошта атакуе Цэнтр беларускай салідарнасці

Нядаўна ў праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся «дакумент» аб пераводзе значнай сумы грошай ад польскай будаўнічай кампаніі Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве. Ці сапраўды гэта мела месца, разбіраўся Reform.by.

Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) у Варшаве — адна з самых вядомых структур у Польшчы, чыя дзейнасць накіраваная на дапамогу беларусам і ўкраінцам, якія былі вымушаныя з'ехаць са сваіх краін.

ЦБС мае партнёраў пачынаючы ад Міністэрства замежных спраў Польшчы і ўладаў Варшавы і заканчваючы шматлікімі арганізацыямі і фондамі з розных краін. Грошы на фінансаванне сваёй дзейнасці Цэнтр атрымлівае праз гранты на асобныя праекты. Таксама любы ахвотны можа падтрымаць яго грашовым пераводам.

Сутнасць справы

30 кастрычніка ў тэлеграм-канале Wywiad Cywilny, які на польскай мове публікуе тэксты пракрамлёўскай накіраванасці, з'явілася копія дакумента (інвойс, ці па-польску «фактура») на аплату кансультацыйных паслуг з боку ЦБС польскай будаўнічай фірме Budimex.

Там жа сцвярджалася, што праз падтрымку беларускай ініцыятывы кампанія змагла атрымаць падрад на будаўніцтва плота на беларускай мяжы.

Фальшывая фактура. Фота: Reform.by

Праз тры дні пост быў «знойдзены» каналам «Жёлтые слівы» і за некалькі гадзін разышоўся па тэлеграм-каналах большасці лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. А затым яго перадрукавалі асобныя псеўдаапазіцыйныя каналы, кшталту ОШС.

Што не так з «дакументам»

Як патлумачылі рэдакцыі Reform.by у ЦБС, гэты дакумент ёсць фальшыўкай. Пра гэта сведчаць шэраг недакладнасцяў.

Галоўная з іх — гэта тое, што ЦБС як некамерцыйная арганізацыя не мае права займацца камерцыйнай дзейнасцю, а тым больш налічваць ПДВ.

Акрамя гэтага, дакумент мае шэраг памылак: у адрасе электроннай пошты, рахунку і ў напісанні імені і прозвішча старшыні праўлення («прэзэса») Уладзіміра Кобеца.

Каму гэта патрэбна

У інтэрвʼю Reform.by старшыня праўлення ЦБС Уладзімір Кобец заявіў, што ён асабіста ні з кім з кампаніі Budimex не знаёмы, і ні ён асабіста, ні звязаныя з ім арганізацыі ніколі не атрымлівалі грошай ад гэтай кампаніі.

Кобец заўважыў, што публікацыя дакумента хутчэй разлічана на беларускую аўдыторыю, каб дыскрэдытаваць у яе вачах дэмакратычную апазіцыю і непасрэдна ЦБС, — у спадзяванні на тое, што ніхто не будзе разбірацца ў яго сапраўднасці.

Старшыня праўлення ЦБС лічыць, што карані гэтай атакі трэба шукаць у беларускіх спецслужбах. У самой Польшчы, на яго думку, гэты фэйк не будзе мець працягу.

Чытайце яшчэ:

«Адсутнасць пашпарта — не канец свету». Супрацоўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці ў Польшчы расказалі пра складаныя справы 

Дзяржаўныя медыя пачалі разганяць фэйк пра Ціханоўскую, «якая заклікае забіваць палесцінскіх дзяцей» 

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
9
0
вот кто/адказаць/
05.11.2023
Знешняя разведка цяпер будзе прадухіляць шкоду з боку «тэрарыстаў і экстрэмістаў» за мяжой https://nashaniva.com/329695 
05.11.2023
Lolek i Bolek, вам в конторе пора начать работать профессиональней. Его фамилия пишется "Кобленц", а не "Кобетс". Возьмите в штат хоть одного грамотного.
0
Бандароўна/адказаць/
05.11.2023
а я этом ни бельмеса ни гу-гу, ушки твои, "инфорота" видны по всему - и по нику, и по тексту. Вы такие "левые", что никакой "закос" под независимый комментарий состряпать не сможете 🤣🤣🤣
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031