Знайсці
02.11.2023 / 17:341РусŁacБел

На Леаніда Судаленку завялі новую крымінальную справу

«Сябры, 1 лістапада СК у Гомелі завёў супраць мяне новую крымінальную справу (артыкул 361-4 КК «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»)», — напісаў праваабаронца ў сваім фэйсбуку.

«Як вядома, першы раз мяне кінулі ў турму за дапамогу людзям. Адсядзеў, выйшаў па званку і роўна на 100 дзён свабоды новыя абвінавачванні, не падабацца як я пра гэта расказваю людзям. Выходзіць зараз за тое, што не маўчу», — дадаў ён.

Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня 2021 года па дарозе на працу. Першы раз яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён цалкам адбыў тэрмін прызначанага пакарання. Пасля вызвалення з’ехаў за мяжу, дзе працягвае праваабарончую дзейнасць, нагадвае «Флагшток».

Чытайце таксама:

Судаленка: Пры мне ў калоніі памерла тры чалавекі, а Уцюрын панібрацтвуе з начальнікам «Віцьбы»

Былы палітзняволены Леанід Судаленка выехаў з Беларусі

«Хвіліны шчасця». Як сустракалі з калоніі праваабаронцу Леаніда Судаленку ВІДЭА

Са слязамі на вачах. Як праваабаронца Леанід Судаленка правёў першыя дні на волі

Выйшаў на волю гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14
0
даведка /адказаць/
02.11.2023
За видеоинтервью «Хартии» и/или «Белсату»?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031