Знайсці
26.10.2023 / 12:251РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Венгрыі: Мы заўсёды будзем захоўваць каналы камунікацыі з Беларуссю

«Мы, венгры, хочам міру і ведаем, што да міру прывядуць мірныя перамовы», — заявіў Петэр Сіярта ў Мінску.

Петэр Сіярта і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік (праваруч). Фота: Пул першага

Венгрыя заўсёды будзе захоўваць каналы для камунікацыі з іншымі краінамі, у тым ліку і з Беларуссю, бо калі іх закрыць, то гэта будзе азначаць адмову ад надзеі на мір у рэгіёне. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэр Сіярта па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

Ён звярнуў увагу, што Венгрыя, размешчаная ў суседстве з Украінай, кожны дзень сутыкаецца з драматычнымі наступствамі вайны. Краіна ўжо прыняла ў сябе вялікую колькасць бежанцаў. На тэрыторыі Украіны, дзе традыцыйна жывуць венгры, яны пакутуюць і гінуць у выніку ваеннага канфлікту.

«Мы не хочам, каб больш людзей памірала ў гэтай вайне, каб былі далейшыя разбурэнні. І як гэта можна прадухіліць? Трэба скончыць вайну. Мы, венгры, хочам міру і ведаем, што да міру прывядуць мірныя перамовы. Мы выдатна ведаем, што бяспека будзе дасягнутая ў тым выпадку, калі мы зноў зможам сесці за стол перамоў і бяспечна перагаварыць адно з адным», — заявіў міністр.

«Мы заўсёды будзем захоўваць каналы камунікацыі. Калі мы іх закрыем, мы адмовімся ад надзеі на мір, — падкрэсліў ён. — Таму я так высока цаню, што мы сёння тут (на мерапрыемствах і сустрэчах высокага ўзроўню ў Мінску) маглі пагаварыць наконт пытанняў бяспекі і еўразійскага супрацоўніцтва. Я шчыра спадзяюся, што наступіць час, калі еўразійскае супрацоўніцтва зноў стане рэальнасцю».

Чытайце таксама:

Венгерскі міністр замежных спраў расказаў, навошта лётаў у лютым у Мінск

Венгрыя дамагаецца, каб у санкцыйны спіс не патрапіў кіраўнік Беларускай чыгункі

Венгрыя заклікала дапусціць спартоўцаў з Беларусі і Расіі да Алімпіяды ў Парыжы

Упершыню за амаль тры гады пасол краіны ЕС уручыла копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Васіль/адказаць/
26.10.2023
Сіярта вельмі адмоўна прадэманстраваў сабе яшчэ ў кастрычніку 2021 пад час дыскусіі са Святланай Ціханоўскай на Формуе дэмакратыі ў Атэнах. Там Сіярта цынічна заявіў, маўляў Европа зрабіла ўсё магчымае і ня можа ўплываць на сітуацыю. Тады Ціханоўская адказала: «Мы ня можам спыніць барацьбу і пакінуць людзей у турмах. Мы ня можам сказаць, што зарабілі ўсё, што маглі. І вы ня можаце. Таму што мы змагаемся за каштоўнасці, які важныя і для вас».
Ў тых часоў пазіцыя вугорскага кіраўніцтва стала нашмат больш адыёзнай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031