Знайсці
24.10.2023 / 19:462РусŁacБел

WhatsApp папярэдзіў, што праграма перастане працаваць на многіх прыладах

Стала вядома пра масавае спыненне працы папулярнага, у тым ліку ў Беларусі, месенджара WhatsApp, які перастаў працаваць на мільёнах прылад. Кіраўніцтва месенджара загадзя папярэдзіла пра гэта карыстальнікаў з усяго свету на афіцыйным сайце.

Паведамляецца, што з 24 кастрычніка WhatsApp перастаў атрымліваць абнаўленні на прыладах на базе Android з састарэлай аперацыйнай сістэмай (Android 5, 4 і больш раннія).

«Пачынаючы з 24 кастрычніка 2023-га будуць падтрымлівацца толькі аперацыйная сістэма Android 5.0 і вышэйшыя», — заявіла кіраўніцтва кампаніі.

Пры гэтым для ўладальнікаў iPhone, дзе свая аперацыйная сістэма, для выкарыстання месенджара патрэбныя АС ад iOS 12 і навейшыя.

Карыстальнікам таксама павінны прыйсці паведамленні ў WhatsApp, што спыніцца падтрымка іх аперацыйнай сістэмы. Затым яны павінны абнавіць сістэму на смартфоне ці памяняць гаджэт.

Чытайце таксама:

Apple паказала iPhone 15

WhatsApp увёў метад перадачы даных на аснове QR-кода

WhatsApp дадае відэапаведамленні ў стылі Telegram

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5
2
Сатурн/адказаць/
25.10.2023
С 20 октября у меня так Ютюб отвалился на телефоне — Андроид старый. Решение — только покупка нового телефона
1
ЯНКА/адказаць/
25.10.2023
«Пры гэтым для ўладальнікаў iPhone, дзе свая аперацыйная сістэма, для выкарыстання месенджара патрэбныя АС ад iOS 12 і навейшыя.» Які жах. Хоць чаго чакаць ад гэтых ...❗
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031