Знайсці
24.10.2023 / 11:38РусŁacБел

У Мінску сталі разбіраць даўгабуд на Маякоўскага. Што там збіраюцца ўзвесці

На будаўнічую пляцоўку (тут меўся быць гатэль Novotel) сёння заехаў дзяржаўны падрадчык. Будтрэст №4 ужо прыступіў да дэмантажных работ, паведамляе Мінскбуд.

На дэмантаж адведзена два месяцы. Будаўнікі цалкам дэмантуюць бетонныя падлогі, унутраныя цагляныя перагародкі, частку лесвічных маршаў і падмуркаў на ўсіх трох блоках будынка. 

Пасля вызвалення будпляцоўкі ад дэмантаваных будматэрыялаў і смецця прыступяць да гідраізаляцыі падмуркаў.

Каркас будынка пакінуць, нарасціўшы паверхі. Крайнія блокі будуць пяціпавярховымі, сярэдні — у чатыры паверхі.

На тэрыторыі фармуецца бытавы гарадок (хутка падключаць да электразабеспячэння), уладкоўваецца паркавая дарога, змантаваная мыйка для колаў аўтатранспарту.

Тут будзе аб'ект медыцынскага прызначэння, дзе размесцяцца стаматалагічная паліклініка, эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр пластычнай хірургіі.

Фота: Мінскбуд

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031