Знайсці
21.10.2023 / 11:053РусŁacБел

У гэтай узроставай групе ў Беларусі колькасць хворых на ВРВІ вышэйшая ў два разы

«Гэта звязана з пэўнай модай апранацца», — кажа галоўны санітарны доктар Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У Беларусі зараз адзначаецца высокая захваральнасць на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі сярод падлеткаў 15-17 гадоў, распавёў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Аляксандр Тарасенка, піша БелТА.

«У асноўным мы зараз рэгіструем высокую захваральнасць сярод падлеткаў 15—17 гадоў. Гэта звязваю з пэўнай модай апранацца. Сярод гэтай групы насельніцтва захваральнасць вышэйшая ў два разы, — сказаў Аляксандр Тарасенка. — Але з улікам прыняцця прафілактычных мер я думаю, што і па гэтай групе, і па насельніцтве нам удасца стрымаць сітуацыю».

Намеснік міністра аховы здароўя разлічвае, што захваральнасць у гэтым эпідэмічным сезоне будзе не вышэйшай, чым летась. Пачынаючы з 2011 года, калі штогод сталі праводзіць кампанію па вакцынацыі супраць грыпу, адзначаецца станоўчая тэндэнцыя.

«Чым больш прышчэплена насельніцтва, тым меншая захваральнасць на грып», — удакладніў ён.

Па словах Аляксандра Тарасенкі, на сёння захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі стабілізавалася. Да гэтага быў рост, звязаны з заканчэннем канікул, выхадам з адпачынкаў.

«Сфармаваліся калектывы — і адзначаўся рост. Гэта штогадовая сітуацыя. Але калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, то паказчыкі захваральнасці ніжэйшыя», — заўважыў Аляксандр Тарасенка.

Ён удакладніў, што за мінулы тыдзень паказчык захваральнасці склаў 1260 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.

Кампанія вакцынацыі супраць грыпу стартавала ў верасні. За кошт бюджэту прышчапляюць трохвалентнай вакцынай для прафілактыкі грыпу расійскай вытворчасці.

За ўласныя грошы можна прышчапіцца вакцынамі «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) і чатырохвалентнай «Інфлювак Тэтра» (Швейцарыя).

«Усе яны прайшлі рэгістрацыю, паказалі сваю эфектыўнасць», — падкрэсліў намеснік міністра.

Чытайце таксама:

У Беларусі можна зрабіць тэст на схільнасць да захворванняў

Стала вядома, калі ў Беларусі з'явіцца свая вакцына ад грыпу

У Мінску пачаўся сезон вакцынацыі ад грыпу і кавіду

«Вірус нікуды не знік». Мінздароўя папярэджвае пра важнасць вакцынацыі супраць грыпу і кавіду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6
1
Казік/адказаць/
21.10.2023
> Гэта звязваю з пэўнай модай апранацца
І што менавіта ў вопратцы ўплывае?
21.10.2023
Натуральны адбор. Не перешкаджайце.
1
беларуска/адказаць/
21.10.2023
Казік, вы хіба падлеткаў ня бачылі? кароткія спадніцы, бяз шапак, шалікаў, пальчатак ходзяць, у красоўках замест цяплейшага абутку. усё абы не выглядаць капустай, што мама заматала))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031