Знайсці
13.10.2023 / 20:4413РусŁacБел

«Мы рызыкуем пагоршыць сітуацыю». Павел Дураў патлумачыў, чаму не закрые тэлеграм-канал ХАМАС

Заснавальнік Telegram Павел Дураў апублікаваў у сваім канале тлумачэнне, чаму кіраўніцтва платформы не стане выдаляць канал палесцінскай групоўкі ХАМАС, якая напала на Ізраіль.

Павел Дураў. Фота: AOP.Press / Corbis via Getty Images

«Штодня мадэратары Telegram і інструменты штучнага інтэлекту выдаляюць мільёны яўна шкодных матэрыялаў з нашай публічнай платформы. Аднак вырашэнне праблемы асвятлення ваенных дзеянняў рэдка бывае відавочным. Раней на гэтым тыдні ХАМАС перад ракетнымі ўдарамі па Ашкелоне выкарыстоўваў Telegram, каб папярэдзіць мірных жыхароў, што ім трэба пакінуць раён. Ці дапаможа закрыццё гэтага канала выратаваць жыцці людзей або паставіць іх пад пагрозу?» — піша Дураў.

Ён адзначыў, што такія складаныя сітуацыі «патрабуюць дбайнай прапрацоўкі, якая павінна ўлічваць і адрозненні паміж сацыяльнымі платформамі».

«У адрозненне ад іншых праграмаў, якія алгарытмічна прасоўваюць шакавальны кантэнт нічога не падазраючым людзям, у Telegram карыстальнікі атрымліваюць толькі той кантэнт, на які яны спецыяльна падпісаліся. Таму наўрад ці каналы Telegram можна выкарыстоўваць для значнага ўзмацнення прапаганды. Наадварот, яны служаць унікальнай крыніцай інфармацыі з першых рук для даследчыкаў, журналістаў і фактчэкераў. І хоць нам было б лёгка знішчыць гэтую крыніцу інфармацыі, мы рызыкуем пагоршыць і без таго цяжкую сітуацыю», — напісаў Дураў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
18
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
12
0
Для нікейцаў расейцаў/адказаць/
14.10.2023
Никейский, свабода слова для тых, хто цэніць гэта для іншых. А цяпер адкажыце ці ёсць свабода слова ў сектары Газа?
1
Тттт/адказаць/
15.10.2023
Рэчаіснасьць , какие еще казки? В телеге вся история изменения аккаунта (включая номер телефона) доступна любому желающему. почему то есть стереотип что телега супер анонимная. Вы видимо из этой секты. Анонимности в телеге - ноль. Помойка в которой продают в том числе детское xxx и где вещают всякого рода террористические группировки . Не понимаю зачем про это так часто пишут. Удалить. И забыть. Вот что надо делать с этим софтом. Хотите анонимности - джабер + шифрование - Рекомендовано фбр.
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
04.11.2023
Тттт, дзе ў мяне хоць слова пра ананімнасць? Табе як халопу хочацца ўбачыць тое што табе бліжэй, хоць пра тое і не казалі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031