Знайсці
13.10.2023 / 16:3420РусŁacБел

«Белпол»: У Віктара Бабарыкі — збоі ў сэрцы

Арганізацыя былых сілавікоў «Белпол» даведалася, што Віктар Бабарыка, які адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі, мае праблемы са здароўем.

Віктар Бабарыка. Май 2020 года. 18 чэрвеня 2020 года ён быў затрыманы разам з сынам, а праз год асуджаны на 14 гадоў калоніі. Фота: «Наша Ніва»

«Віктар Бабарыка па-ранейшаму ізаляваны ад іншых зняволеных і ўтрымліваецца адзін у памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ВК № 1 у Наваполацку, мае праблемы са здароўем — збоі ў працы сэрца», — паведамляе «Белпол».

Таксама яны зазначаюць, што ў канцы красавіка Віктар Бабарыка быў змешчаны ў бальніцу.

«Сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні былі нанесеныя Віктару Бабарыку прадстаўнікамі карных структур, якія не адносяцца да персаналу калоніі і спецыяльна прыязджалі ў ПК-1 для правядзення «прафілактычнай гутаркі», якая перарасла ў жорсткую акцыю застрашвання», — сцвярджае «Белпол».

Нагадаем, што пра экс-кіраўніка Белгазпрамбанка нічога не вядома амаль паўгода, з 25 красавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
69
15.10.2023
Дык тутака ж напісана: « дык гэна можа вы й пісалі (на й около забора тоже много написано)
0
умора/адказаць/
15.10.2023
"мне не хапае ў ім любві да нацыянальнага," у банкіра (без прывязкі да канкрэтнай асобы. проста - банкіра, як такога) адна толькі любоў - грошы. прычым, выключна дзеля ўласнага ўзбагачэння
0
3%нах/адказаць/
16.10.2023
с газпрамауским банкирам многа хде прасчытались
хатя.. пачти уда лось )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031