Знайсці
12.10.2023 / 13:42РусŁacБел

Google адбіла самую магутную DDoS-атаку ў гісторыі

Спецыялісты кампаніі зафіксавалі інтэнсіўнасць у 398 мільёнаў запытаў на секунду. Гэта ў 7,5 разу больш за мінулую самую маштабную атаку, піша Devby.

Фота: Devby.io

Паводле даных Google, для нападу выкарыстоўвалася новая тэхніка Rapid Reset, заснаваная на мультыплексаванні патокаў. Леташні рэкорд інтэнсіўнасці складаў 46 мільёнаў запытаў. Гэтым разам колькасць запытаў дасягала 398 мільёнаў. Напрыклад, гэта больш, чым было прачытана артыкулаў «Вікіпедыі» за ўвесь верасень.

Хваля нападаў працягваецца дагэтуль. Яна скіраваная на найбуйнейшых пастаўшчыкоў інфраструктурных рэсурсаў, уключаючы сэрвісы Google, сетку Google Cloud і кліентаў Google. Супрацоўнікам удалося захаваць працаздольнасць сэрвісаў за кошт інфраструктуры размеркавання нагрузкі.

Даследчыкі высветлілі, што атака стала магчымай праз уразлівасць CVE-2023-44487 у пратаколе HTTP/2. З яе дапамогай зламыснікам удалося генераваць такую колькасць запытаў за кароткі час. Уразлівасці прысвоілі рэйтынг 7,5 балаў з 10 магчымых.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031