Знайсці
10.10.2023 / 10:015РусŁacБел

Мужчына ў лесе знайшоў аўтамат. Яго затрымалі

53-гадовы мужчына каля вёскі Любшыны Івацэвіцкага раёна знайшоў аўтамат Калашнікава і боепрыпасы да яго. Ён захоўваў яго ў сябе на лецішчы, пакуль аўтамат не канфіскавалі пры ператрусе супрацоўнікі міліцыі.

Ілюстрацыйнае фота

«Мужчына прызнаў сваю віну і растлумачыў, што не задумаўся аб прававых наступствах такіх дзеянняў», паведамляе Brest Online.

Крымінальная справа (арт. 295-1 — незаконныя набыццё, захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яе) знаходзіцца ў вытворчасці Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта. Мужчына пад вартай, яму пагражае да двух гадоў зняволення. 

Чытайце таксама:

15 чалавек і шэсць адзінак тэхнікі шукалі зніклую ў грыбах жанчыну. А яна моцна здзівілася гэтаму

У Гродне сутыкнуліся адразу два тралейбусы, аўтобус і маршрутка

У Мінску рухнуў 50-метровы кран

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
8
10.10.2023
Хаваць трэба было лепей
0
Рот трэба трымаць замкнутым/адказаць/
10.10.2023
в, можна і пад страхой, казаць і паказваць ні кому ня трэба
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.10.2023
Вот идиот
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031