Знайсці
09.10.2023 / 10:3316РусŁacБел

«Ён вельмі сціплы чалавек». Гендырэктар «Беларусьфільма» мяркуе, што прыйшоў час зняць фільм пра Лукашэнку

Нягледзячы на супраціў Аляксандра Лукашэнкі, гендырэктар «Беларусьфільма» гатовы рызыкнуць і пачаць абмеркаванне з калегамі стварэння фільма.

Аляксандр Лукашэнка і ягоны верны сябра Умка. Скрыншот відэа

«Напэўна, ужо падыходзіць гэты час», — заявіў ён у інтэрв'ю на тэлеканале СТБ прапагандысту Рыгору Азаронку, піша Reform.by.

У канцы інтэрв'ю Азаронак задаў «самае складанае пытанне».

«Прэзідэнт не любіць і не ўхваліў бы такі праект — ён вельмі сціплы чалавек. Але для сябе, я, напрыклад, задумваўся пра такое, для сябе задумваліся пра фільм пра прэзідэнта?» — спытаў Азаронак-малодшы.

«Ведаеце, мы думаем, я таксама думаю, і мне здаецца, гэта неабходна зрабіць. Чалавек, які зрабіў гэтую краіну, чалавек, які вядзе беларусаў вось менавіта гэтым шляхам. Мы жывем ва ўнікальны час. Я лічу, што, напэўна, ужо падыходзіць гэты час, калі, можа быць, мы сумесна з вамі, з нашымі калегамі будзем абмяркоўваць і магчымасць, і неабходнасць гэтага. Я бачу, што гэта, напэўна, ужо трэба нам», — заявіў гендырэктар «Беларусьфільма».

У цэлым усё інтэрв'ю было прысвечана ідэалагічнаму складніку ў працы кінастудыі. Юрый Аляксей заявіў, што месца апазіцыянерам на «Беларусьфільме» няма.

«Безумоўна. Мы — «Беларусьфільм» — з нашым прэзідэнтам, з нашай дзяржавай, і мы, яшчэ раз я хачу сказаць, мы праводзім і палітыку нашай дзяржавы. Гэта адлюстроўваецца ў нашых фільмах як дакументальных, так і мастацкіх. Таму, я лічу, культура — неад'емная частка дзяржаўнай палітыкі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Дырэктар «Беларусьфільма» назваў прэм'еры 2024 года

«Пачаўся фільм — з залы сталі сыходзіць людзі». Беларус расказаў, як людзі праглядаюць карціну «На іншым беразе»

У «Беларусьфільма» новы кіраўнік — чаму знялі папярэдняга?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
0
«Очэнь скромный человек»/адказаць/
09.10.2023
« фсё, фсё, шо нажил непосильным трудом, три магнитофона, три кинокамеры заграничных, три портсигары отечественных, куртка замшевая, восемнадцать резиденций, три самолета, две Теслы, пять Майбахов, золотые унитазы…»
0
Ёсік/адказаць/
09.10.2023
«Ведаеце, мы думаем, я таксама думаю, і мне здаецца, гэта неабходна зрабіць. Чалавек, які зрабіў гэтую краіну, чалавек, які вядзе беларусаў вось менавіта гэтым шляхам...". Не вельмі ўпэўнены ў сваіх словах - мы думае, я думаю, мне здаецца. А якім шляхам і куды нас ужо 29 гадоў вядзе дырэктар саўгаса? Па мне, на месцы стаім - насельніцтва скарацілася, гісторыя, культура, мова амаль зьнішчаны, па тэрыторыі краіны боўтаюцца расейскія вайскоўцы, усялякія п'яныя расейскія кіроўцы швэндаюцца, якіх калі і затрымліваюць, дык "Не палохайцеся, далі маленечкі штраф, памылі, пагалілі і адвезьлі па месцы знаходжаньня, ізьвініця". Яшчэ трэба помнікі леніна замяніць на помнікі лукашэнкі, мо хутчэй сканае.
0
ускінуў на плечы /адказаць/
09.10.2023
Глыбока!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031