Знайсці
08.10.2023 / 18:28РусŁacБел

Другі дзень палесціна-ізраільскага канфлікту: амаль тысяча загінулых і тысячы параненых

Міністэрства аховы здароўя Ізраіля паведамляе, што станам на 17:00 нядзелі за ізраільскім часам бальніцы краіны паступіла ўжо 2156 параненых, 20 з якіх знаходзяцца ў крытычным стане, 338 — у цяжкім.

Яшчэ 421 чалавек звярнуліся з траўмамі сярэдняй цяжкасці і 1052 — з лёгкімі.

У выніку атакі баевікоў ХАМАС, якая пачалася 7 кастрычніка, з ізраільскага боку ўжо загінула звыш 600 чалавек, яшчэ больш за 100 чалавек былі выкрадзены.

Міністэрства аховы здароўя сектара Газы са свайго боку паведамляе пра 313 загінулых і 1990 параненых палесцінцаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
15
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера