Укласці дамову з мабільнымі аператарамі цяпер можна дыстанцыйна. Што для гэтага трэба
Мабільныя аператары Беларусі атрымалі магчымасць укладаць дамовы з карыстальнікамі дыстанцыйна. Яны цяпер змогуць праводзіць дыстанцыйную ідэнтыфікацыю паўналетніх карыстальнікаў, піша smartpress.by.
Фота: Наша Ніва
Для гэтага карыстальнікі павінны:
- даць аператару тэкставыя звесткі з пашпарта і відэа з перагортваннем старонак пашпарта;
- калі дакумент біяметрычны, то фатаграфію дакумента.
Мабільны аператар павінен:
- праверыць праўдзівасць дакументаў карыстальніка;
- забяспечыць захоўванне гэтых звестак.
Актывацыя паслугі будзе праведзена пасля пацверджання праўдзівасці даных карыстальнікаў і ўкладання дамовы.
Але ёсць адно маленькае «але» — падключыць міжнародны роўмінг абанент можа толькі пры асабістай прысутнасці.
3
3
2
1
0
0
Каментары
73
Робэрт/адказаць/05.10.2023
Усё адно, усё лайно. У нормальных краінах павінна быць магчымасць карыстацца сувязью не надавая пашпартныя асабістыя звесткі. То-бок проста ўставіўшы карту ў тэлефон. Вось як на Украіне напрыклад.
30
Вася/адказаць/05.10.2023
⤷Робэрт, а как гуюбазики потом будут искать людей? Увольнять придётся дармаедов
10
mikola/адказаць/05.10.2023
Kab uzo gety Zahad zachlopnujsa..My janu z Rasijaj dapamozam
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера