Знайсці
23.09.2023 / 11:412РусŁacБел

Сакрэтны шлях Фінляндыі ў НАТА

Амерыканскія і брытанскія партнёры паінфармавалі прэзідэнта Фінляндыі аб будучым уварванні Расіі ва Украіну амаль за чатыры месяцы да яго пачатку. 

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Джо Байдэнам у прэзідэнцкім палацы ў Хельсінкі, 13 ліпеня 2023 г. Фота: AP Photo / Susan Walsh

Пра гэта ў сваёй кнізе «Сакрэтны шлях Фінляндыі ў НАТА» распавядае фінскі журналіст Лаўры Нурмі (Lauri Nurmi). Інтэрнэт-выданне Forsal.pl знаёміць з некаторымі момантамі.

Аўтар адзначае, што прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ (Sauli Niinistö) паведаміў, што пытанне магчымай расійскай агрэсіі ўпершыню прагучала ў час яго сустрэчы з Байдэнам на кліматычным саміце ў Глазга ў лістападзе 2021 года. Там жа Нііністэ таксама сустрэўся з тагачасным главой брытанскага Міністэрства абароны Бэнам Уолесам (Ben Wallace), які выказаў заклапочанасць бяспекай Фінляндыі ў сувязі з інфармацыяй брытанскай разведкі аб «поўнамаштабным» уварванні Расіі ва Украіну.

Аўтар адзначае, што, акрамя лістапада 2021 года, прэзідэнт Фінляндыі размаўляў з прэзідэнтам ЗША ў снежні 2021 і студзені 2022 года.

«Кожны раз, калі было вядома, што я буду размаўляць з Пуціным, я таксама звязваўся з Байдэнам», — прызнаўся Нііністэ.

18 студзеня 2022 года Байдэн папрасіў Нііністэ перадаць Пуціну ў час іх наступнай размовы, што Фінляндыя далучыцца да НАТА, калі Расія нападзе на Украіну. Вядома, што Пуцін быў катэгарычна супраць пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу. Праз тры дні прэзідэнт Фінляндыі пазваніў Пуціну, а 24 лютага Расія напала на Украіну.

Гэта агрэсія змяніла пазіцыю Фінляндыі наконт членства ў НАТА. Да гэтага, па словах Нііністэ, падчас перамоў з Байдэнам пытанне аб членстве краіны ў Паўночнаатлантычным альянсе разглядалася, але было «адкладзена ўбок». Важней было атрымаць пацвярджэнне, што «дзверы НАТА застаюцца адкрытымі, што б ні казала Расія».

27 лютага на пасяджэнні Камітэта бяспекі і замежнай палітыкі было вырашана, што пытанне аб вайсковым нейтралітэце Фінляндыі павінна быць перагледжана. Праз некалькі дзён Нііністэ сустрэўся з Байдэнам у Белым доме.

Фармальна аб рашэнні далучыцца да НАТА прэзідэнт і прэм'ер-міністр Фінляндыі абʼявілі 18 мая 2022 года. А менш як праз год (4 красавіка 2023 года) краіна была прынятая ў Паўночнаатлантычны альянс.

Чытайце яшчэ:

Экс-прэм'ер Фінляндыі, якая была адным з самых маладых лідараў Еўропы, адыходзіць з палітыкі

Фінляндыя рыхтуе пагадненне з ЗША, якое дазволіць размяшчаць на яе тэрыторыі амерыканскія ваенныя базы

Фінляндыя ў НАТА: вось чаму гэта змяняе баланс сілаў і вакол Беларусі

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
4
Алезiс/адказаць/
23.09.2023
Зяленскi таксама ведау за поу года аб нападзе. Ды што там гаварыць , Украiна ваявала з 2014 , але Зяленскi аддау загад гатавацца да шашлыкоу, а не узрываць масты i мiнiраваць межы з Беларусьсю i Крыма. Вось як адрознiваюцца кiраунiкi Фiнляндыi i Украiны... Адзiн гатавауся да нападу i уступiць у НАТА i дбае пра свой народ, а iншы папулicт.
3
Common sense /адказаць/
24.09.2023
Байден неплохо натянул на кукан кремлёвского карлика
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031