Знайсці
19.09.2023 / 11:502РусŁacБел

Стала вядомая прычына раптоўнага звальнення міністра замежных спраў Кітая

Выданне The Wall Street Journal 19 верасня растлумачыла нечаканую адстаўку міністра замежных спраў Кітая, якая здарылася ў ліпені гэтага года.

 

Цынь Ган. Фота: Thomas Peter-Pool / Getty Image

Па даных газеты, якая спасылаецца на дасведчаныя крыніцы, унутраная праверка, праведзеная адпаведнымі органамі Камуністычнай партыі Кітая, выявіла, што Цынь Ган, знаходзячыся яшчэ на пасадзе надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара КНР у ЗША, завёў там пазашлюбную сувязь і нават стаў бацькам. Як паведамляецца, інфармацыя аб выніках праверкі была даведзена яшчэ ў жніўні да найвышэйшых службовых асоб краіны, у тым ліку міністраў і кіраўнікоў правінцый, пераказвае выданне «Коммерсант».

Імя сяброўкі экс-міністра і іх сына не былі раскрытыя. Затое было абвешчана, што расследаванне ў дачыненні да былога міністра працягваецца пры поўным яго садзейнічанні. Цяпер высвятляецца, ці не нанесла пазашлюбная сувязь або іншыя дзеянні былога міністра шкоду нацыянальнай бяспецы.

Цынь Ган, які лічыўся асабістым пратэжэ кітайскага лідара Сі Цзіньпіна, знік з публічнай прасторы ў канцы чэрвеня. З-за гэтага шэраг яго калег, у тым ліку брытанскі міністр замежных спраў Джэймс Клеверлі, былі вымушаны адмяніць або перанесці свае афіцыйныя візіты ў Пекін.

Міністэрства замежных спраў Кітая альбо тлумачыла адсутнасць міністра праблемамі са здароўем, альбо зусім адмоўчвалася.

З таго часу ў Кітаі зніклі яшчэ некалькі высокапастаўленых дзеячаў, уключаючы камандуючага ракетнымі войскамі і яго намесніка. Пазней было абвешчана аб іх звальненні.

Ужо ў гэтым месяцы знік міністр абароны краіны Лі Шанфу. Эксперты па Кітаі, зрэшты, звязваюць гэта не з праблемамі асабістага жыцця зніклых, а з кампаніяй па барацьбе з карупцыяй, якая разгарнулася ў Народна-вызваленчым войску Кітая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
23
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
3
2
Anarchy /адказаць/
19.09.2023
Міністра Кітая вольнілі за тое што творыць Лукашэнка.
1
бабруйчанін/адказаць/
19.09.2023
))) Шлях мао ад Цзінь Піня прывядзе да знікнення " вераб'еу" ....ці да знікнення цзінь піня?? Тайвань можа ні хвалявацца))) Тібет Будзе Вольным...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031