Знайсці
14.09.2023 / 22:231РусŁacБел

Міністр, асуджаны за хабар на 7,5 года, верагодна, выйшаў праз паўтара — Белсат

Тэлеканал «Белсат» паведамляе, што экс-міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, верагодна, выйшаў на волю, адсядзеўшы толькі пятую частку прысуджанага яму вялікага тэрміну. Непасрэдных пацвярджэнняў гэтаму няма, але ёсць ускосныя.

Віталь Дрожжа

Як расказала крыніца «Белсата», у калонію, дзе адбываў пакаранне Віталь Дрожжа, нядаўна прыязджала камісія для памілавання, пасля чаго экс-міністра адпусцілі на спатканне, з якога ён не вяртаецца ў няволю ўжо прынамсі пяць дзён.

Іншая крыніца «Белсата» кажа, што такім жа чынам нядаўна выйшаў на волю іншы чыноўнік: пайшоў «на трохдзённае спатканне» і за краты ўжо не вярнуўся.

Пад выглядам жонкі былога сукамерніка журналістка «Белсата» патэлефанавала сыну Віталя Дрожжы. Той не пацвердзіў і не абвергнуў факту вызвалення, а сказаў толькі, што бацька «не можа зараз» сустрэцца. Але калі журналістка дадала, што сустрэча з Дрожжам магла б адбыцца цягам некалькіх дзён і што яна гатовая пад’ехаць у запрапанаванае месца, сын экс-міністра папрасіў нумар тэлефона і паабяцаў ператэлефанаваць, як толькі высветліць, ці гэта будзе магчыма. На пытанне аб тым, як наогул у бацькі справы, адказаў, што «нібыта больш-менш».

Віталь Дрожжа стаў міністрам лясной гаспадаркі ў красавіку 2018 года. Пра ягонае затрыманне стала вядома ў красавіку 2022 года. У студзені 2023-га яму прысудзілі 7,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, але скарацілі тэрмін на год паводле амністыі. З запісаў размоваў міністра стала вядома, што ў Беларусі сістэматычна высякалі больш лесу, чым было дазволена.

У адрозненне ад палітвязняў, чыноўнікаў-хабарнікаў у лукашэнкаўскай Беларусі нярэдка выпускаюць значна раней за прызначаны ім судамі тэрмін зняволення. Так, як раней стала вядома, нядаўна выйшаў на волю былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната, які ў 2021-м быў асуджаны на 13 гадоў калоніі за хабарніцтва ў асабліва буйным памеры. Цяпер ён нібыта кіруе адным з беларускіх калгасаў. І гэты выпадак далёка не адзіны.

Чытайце таксама:

За атрыманне хабару затрымалі дырэктара Добрушскага фарфоравага завода

«Ëн з мазгамі, яму не варта было ісці ў начальнікі». Гісторыя кіраўніка Хоцімшчыны, якога пасадзілі за адкаты

«Бананавы кароль» Захараў зарубіўся з ДФР і шле Качанавай пакаянныя лісты, называючы апазіцыю «жопазіцыяй» 

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
17
1
даведка/адказаць/
15.09.2023
Лукашенко милостиво помиловал, позволив министру-взяточнику провести избирательную кампанию в парламент?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031