Знайсці
13.09.2023 / 09:251РусŁacБел

У Кітаі падчас паводкі з фермы збеглі 75 кракадзілаў

Злавіць удалося пакуль толькі восем рэптылій.

Фота: Istvan Kadar / Getty Images

Як паведамілі кітайскія ўлады, падчас паводкі, выкліканай тайфунам «Хайкуй», з фермы па гадоўлі жывёл на поўдні Кітая збеглі дзясяткі кракадзілаў, піша Бі-бі-сі.

Калі возера ў Мааміне (правінцыя Гуандун), дзе размешчана ферма, выйшла з берагоў, на волю вырваліся 75 кракадзілаў.

Некаторых уцекачоў удалося ўзяць жывымі, некаторых мясцовыя ўлады застрэлілі або прыбілі электратокам «у мэтах бяспекі».

Паводле паведамленняў дзяржаўных медыя, пакуль уцекачы паспяхова абыходзяць засады ўладаў: удалося злавіць усяго восем рэптылій.

На ўсялякі выпадак жыхароў найбліжэйшых вёсак папрасілі заставацца дома.

Тайфун «Хайкуй» ужо больш за тыдзень гуляе па поўдні Азіі, ужо пабываўшы ў Ганконгу, на Тайвані, у Японіі і ў некаторых раёнах Кітая.

Тайфун паніжаны ў статусе да трапічнага шторму. Аднак «Хайкуй» ужо стаў прычынай гібелі сямі чалавек, яшчэ трое зніклі без вестак. Тайфун таксама выклікаў апоўзні і паводкі на поўдні Кітая.

Дзяржаўныя медыя паведамляюць, што ў выніку ўцёкаў кракадзілаў ніхто не пацярпеў. Афіцыйныя асобы, аднак, прызнаюць, што некаторыя з уцекачоў могуць хавацца ў глыбіні перапоўненых вадаёмаў. Для іх пошуку ратавальнікі выкарыстоўваюць гідралакацыйнае абсталяванне.

Супрацоўнік бюро па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі горада Маамін паведаміў дзяржаўнай газеце Dazhong Daily, што цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, але колькасць збеглых кракадзілаў даволі вялікая.

Па даных бюро, з фермерскіх засценкаў збеглі 69 дарослых кракадзілаў і шасцёра зусім маладых. Уцекачы — сіямскія кракадзілы.

Па даных брытанскага заапарка Crocodiles of the World, гэта прэснаводныя рэптыліі, якія могуць дасягаць трох метраў у даўжыню.

Адзін з пажарных, які браў удзел у пошуках, паведаміў кітайскім медыя, што сярэдняя вага злоўленых дарослых кракадзілаў складае каля 75 кг, а даўжыня — больш за 2 м. 

У горадзе Маамін размешчана некалькі кракадзілавых фермаў. Рэптылій разводзяць як для скуры, так і на мяса.

Чытайце таксама:

У Лівіі катастрафічная паводка: больш за 3000 загінулых і 10000 зніклых без вестак

У Коста-Рыцы футбаліста з'еў кракадзіл

Мэр мексіканскага горада абраў сабе вельмі незвычайную жонку. Вяселле прайшло без інцыдэнтаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0
13.09.2023
Jaki pierakanaúčy pozirk !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031