Знайсці
09.09.2023 / 14:326РусŁacБел

Ці зможа штучны інтэлект пісаць жарты пра Лукашэнку замест Славы Камісаранкі? Комік праверыў

На канцэрце ў Амстэрдаме ў Славы Камісаранкі спыталі, ці не хвалюецца ён праз тое, што гадоў праз пяць жарты замест яго зможа прыдумляць штучны інтэлект.

Скрыншот відэа

Аказалася, што не вельмі.

­­— Мне ўжо дасылалі нейкія жарты пра Чык-Чырыка, якія генераваў штучны інтэлект. Было нешта кшталту «Чык-Чырык — гэта наш пухнаты сябар», — адказаў ён.

Комік прапанаваў гледачам у зале папрасіць ChatGPT напісаць жарт пра Лукашэнку. І вось што выйшла:

— Чаму Лукашэнка ніколі не гуляе ў шахматы? Бо яго палохае тое, што любая пешка можа стаць каралём.

І зале, і нават самому Славу Камісаранку жарт спадабаўся. Але стэндапер папрасіў пашукаць што-небудзь даўжэйшае.

— Можаце яшчэ варыянты загугліць? А то я нешта пачаў хвалявацца.

— Лукашэнка аднойчы кажа: «Я абяцаю, што кожны беларус атрымае акр зямлі». Калі ж людзі пыталіся, дзе іх акр, то Лукашэнка паказваў на багну і казаў: «Вось ваш акр, пачынайце будаваць». Так што, таварышы, калі ў вас ёсць высокія чаравікі і вёслы, хутчэй ідзіце па свой акр».

Гэты жарт заснаваны на перабольшанні і іроніі. Ён іграе на абяцаннях Лукашэнкі і яго схільнасці да перабольшання і на нерэалістычных заявах.

Комік зарагатаў:

— Чык-Чырык, цябе толькі што прасмажыў штучны інтэлект!

Слава Камісаранка паабяцаў вярнуць грошы за квіток на канцэрт хлопцу, які з дапамогай ChatGPT стварыў гэты жарт. Але, здаецца, пакуль што стэндапер можа не хвалявацца наконт канкурэнцыі з боку штучнага інтэлекту.

Чытайце таксама:

«Нічога не панятна, но так непрыятна». Слава Камісаранка апублікаваў свой першы стэндап на беларускай мове

«Вяртайцеся, пакайцеся, і я вас усіх пасаджу». Слава Камісаранка выклаў частку новага стэндапа, там зноў шмат пра Лукашэнку

Ціханоўская сустрэлася са Славам Камісаранкам ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
09.09.2023
а ў $лавы (Слава Камісару!урааа) што - былі жарты?
5
люстэрка/адказаць/
09.09.2023
Комік зарагатаў:— Чык-Чырык, цябе толькі што прасмажыў штучны інтэлект!


а чым сам "комик" займаецца, акром блаблабла?
0
а дошкай па галаве?/адказаць/
09.09.2023
жэўжык, у якіх шахматах? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031