Знайсці
07.09.2023 / 14:212РусŁacБел

«На генплане ёсць, а насамрэч — няма». Жыхары катэджнага пасёлка ў Мазыры паскардзіліся губернатару, што 10 год у іх няма ні дарогі, ні каналізацыі

Уладальнікі ўчасткаў індывідуальнай жыллёвай забудовы раёна Дразды на Мазыршчыне звярнуліся да старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з просьбай паскорыць правядзенне патрэбных камунікацый да іх дамоў.

Іван Крупко праводзіць прыём грамадзян у Гомелі. Фота: «Гомельская праўда»

Электразабеспячэнне, газ да хат правялі, вадаправод — часткова, а вось цэнтралізаванай каналізацыі, нягледзячы на ​​яе наяўнасць у генплане забудовы, так і не пабудавалі. Патрэбны і дарогі, хаця б жвіровыя, бо нават аварыйныя службы праехаць да дамоў не могуць, скардзіліся мазырчукі, якія прыйшлі з гэтым пытаннем на прыём, піша «Гомельская праўда». 

— Мы ўжо даўно пабудаваліся, у некаторых нават дзеці паспелі вырасці, але за дзесяць гадоў дадзеныя нам абяцанні ўсё яшчэ не выкананы, — наракалі забудоўшчыкі.

Старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка запэўніла, што ў лістападзе каналізацыю падключаць у трэцяй чарзе забудовы, у наступным годзе — у чацвёртай. Грунтавая дарога павінна зʼявіцца ў раёне індывідуальнай жыллёвай забудовы не пазней за канец гэтага года, — вынес прысуд Іван Крупко.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Сенiк/адказаць/
07.09.2023
Хай гэта запосцяць сербскiя цi якiя там амерыканскiя пуцiнскiя блёгеры. А то адну iнтэлектуальную краму з сокам i чыпсамi Менску паставiлi, а па усей астатняй краiне жопiшча, нi сарцiра нi дарог. Нi працы. А некаторыя яшчэ плачуць за гэты засраты лукашысцкi пашчпарт. Накуй ен вам здаўся. Бяжыце ратуйце сваiх дзяцей без аглядкi. Ядзерную зброю ужо завезлi.
07.09.2023
Мозырь - это губерния? Хм...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031