Знайсці
28.08.2023 / 14:551РусŁacБел

Расійскія трымальнікі еўрабондаў падалі ў расійскі суд на Мінфін Беларусі. Мінск просіць перанесці справу з Масквы да сябе ці хаця б у Лондан

Мінфін Беларусі выступіў супраць разгляду спрэчкі па яго еўрабондах у Расіі і прапанаваў судзіцца наконт папер у Лондане ці ў Мінску. Раней з іскам да ведамства на $310 тыс. звярнуўся адзін з расійскіх трымальнікаў папер, піша РБК. 

Міністэрства фінансаў Беларусі паведаміла, што разгледзець спрэчку па еўрааблігацыях краіны можна ў судзе Мінска ці нават Лондана, як таго патрабуе першапачатковая эмісійная дакументацыя, па якой былі выпушчаны каштоўныя паперы.

Такую заяву зрабіў прадстаўнік ведамства на пасяджэнні ў Масгарсудзе, дзе папярэдне разглядаюцца прэтэнзіі расійскага прыватнага інвестара да Мінфіна Беларусі, перадае карэспандэнт РБК. Ён падаў пазоў у сувязі з тым, што праз санкцыі выплаты па бондах перасталі даходзіць да расійскіх трымальнікаў папер.

«Умовы абодвух праспектаў эмісій утрымліваюць арбітражную агаворку, што спрэчкі вырашаюцца згодна з арбітражным рэгламентам Лонданскага арбітражнага суда — LCIA [London Court of International Arbitration]», — указаў ён. Тэхнічна і з пункту гледжання права такі разгляд магчымы, нягледзячы на ​​тое, што Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні і Беларусі, і Расіі, падкрэсліў прадстаўнік Мінфіна.

Яшчэ адзін варыянт юрысдыкцыі, у якой можа быць разгледжана справа, — Беларусь. Згодна з Кішынёўскай канвенцыяй аб прававой дапамозе, ратыфікаванай Расіяй, кампетэнтнымі з'яўляюцца суды, якія знаходзяцца па месцы дзейнасці адказчыка, гэта значыць па агульным правіле неабходна праводзіць разбіральніцтва ў Беларусі, растлумачыў прадстаўнік Мінфіна. Расійскія суды такую ​​спрэчку разглядаць не могуць, заключыў ён і хадайнічаў аб спыненні разгляду справы ў Масгарсудзе.

Таксама прадстаўнік адказчыка ў цэлым выказаў нязгоду з патрабаваннямі істца.

Прэтэнзіі прыватнага інвестара Аляксандра Марчанкава датычаць двух выпускаў еўрааблігацый Беларусі з пагашэннем у 2030 і 2031 годзе, як вынікае з матэрыялаў справы. Пазоўнік патрабуе ад Мінфіна Беларусі датэрмінова пагасіць набытыя ім аблігацыі, бо міжнароднае агенцтва Moody's прызнала дэфолт па дзярждоўгу краіны.

Патрабаванні, якія датычаць датэрміновага пагашэння папер складаюць $280 тыс. Акрамя таго, Марчанкаў патрабуе ад беларускага Мінфіна суму ўжо выплачаных па паперах купонаў у памеры $17 тыс., а таксама просіць выплаціць яму працэнты за выкарыстанне яго грашовых сродкаў і кампенсаваць судовыя выдаткі. Агульныя патрабаванні істца — каля $ 310 тыс.

Прадстаўнік Мінфіна нагадаў, што Беларусь не адмаўлялася ад выплат. У адпаведнасці з унутранай пастановай, яны робяцца на спецыяльны рахунак у Беларусбанку. Расійскія інвестары могуць атрымаць гэтыя грошы, падаўшы ў Мінфін дакументы, якія пацвярджаюць валоданне каштоўнымі паперамі, і адкрыўшы рахунак у банку.

Але такія выплаты практычна не ажыццяўляюцца, распавёў РБК прыватны інвестар Сяргей Сазонаў, які таксама з'яўляецца трымальнікам беларускіх еўрабондаў і прысутнічаў на пасяджэнні.

Па словах Сазонава, у яго ёсць такі рахунак, але ў выплатах на яго Мінфін адмовіў.

«Выплаты грашовых сродкаў трымальнікам еўрааблігацый не будуць адноўленыя да завяршэння ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур па ўнясенні змяненняў у сумесную пастанову ўрада і Нацыянальнага банка Беларусі», — гаворыцца ў адказе беларускага Мінфіна на зварот Сазонава (копія дакумента ёсць у РБК).

Інвестару вядома, што некалькім трымальнікам бондаў, якія адкрылі рахункі, усё ж удалося атрымаць частку выплат да снежня 2022 года, пасля гэтага ўсе пералічэнні былі спыненыя.

Чытайце таксама:

Агенцтва Fitch абвясціла дэфолт па некаторых беларускіх еўрабондах

Леў Львоўскі: Праблемы ў трымальнікаў беларускіх еўрабондаў скончыліся, праблемы Беларусі — пачаліся

Moody's аб'явіла пра дэфолт Беларусі па еўрааблігацыях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
0
Калматы вожык/адказаць/
28.08.2023
Ахахах жабогадюкинг))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031