Знайсці
27.08.2023 / 17:1418РусŁacБел

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Развагі прапагандыста Рыгора Азаронка аб інтэлігенцыі, на якую «шкада, што не было Берыі, Сталіна і Жданава», не пакінулі абыякавай намесніцу старшыні гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлану Вараніцу. Яна вырашыла выказаць усё, што думае, пра Азаронка.

Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца пікетуе ля генконсульства Польшчы ў Гродне, 13 лютага 2023 года. Фота: «Гродзенская праўда»

Вараніца ў сваім канале піша, што ад тэлеграм-канала Азаронка даўно адпісалася і яго аўтарскіх перадач не глядзіць. Але пасля слоў мамы (маўляў, «у 20-м можна было зразумець, чаму ён абзываецца, а цяпер — гэта ўжо нікуды не варта»), вырашыла глянуць.

«Калі б у жыцці не сустракалася, не ведала, то вырашыла б, што слухаю ўтрапёнага чалавека. Адчуванне, што стаў закладнікам таго вобразу на ТБ, які ці то сам сфармаваў, ці то гэта камандная праца.

Яшчэ мая мама папрасіла мяне «не чапаць» Азаронка. Маўляў, хай сабе кажа, што хоча. Ён жа адкрыта прыніжае і запалохвае, а хто там яго ведае, якія людзі якіх пасад яму за гэта апладзіруюць. Пачну абурацца — згадаюць і мне, і дзецям маім. Паквітаюцца», — піша Вараніца.

І дадае, што таму і выказваецца, што хоча жыць далей у Беларусі і ёй страшна ад таго, куды могуць завесці краіну некаторыя прапагандысты і што будзе з яе дзецьмі і ўнукамі.

«Я не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай і бондараўшчынай, не хачу, каб іх запалохвалі казематамі Лубянкі і новым Жданавым са Сталіным.

Я не магу прыняць той формы, у якую звальваецца мой таварыш па партыі «Белая Русь» Рыгор Азаронак».

У канцы допісу прадстаўніца «Белай Русі» адзначыла, што супраць «ашалелага шальмавання рэктарскага корпуса Беларусі».

«Жуку Ігару Георгіевічу ўжо з натоўпу крычалі «пацук» у жніўні 2020. З дзяржаўнага тэлеканала таксама такое пракрычалі?»

Раней Вараніца асуджала дзейнасць інфаказачкі Вольгі Бондаравай. Прэтэнзіі прарасійскай актывісткі да некаторых тэатральных спектакляў (ёй падалося, што дзяцей там вучаць талерантнасці да монстраў, а пасля і да «педафілаў і трансгендараў») нават ідэолагу «Белай Русі» падаліся абсурднымі.

Чытайце таксама:

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Як пасварыліся прапагандыст СБ, вядучая канала ГУБАЗіКа і сакратарка «Белай Русі»

Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
146
Панылы сорам
6
Ха-ха
86
Ого
22
Сумна
6
Абуральна
20
0
Dzianis/адказаць/
28.08.2023
у мяне ёсць пара "крыніц" на "тым" баку, ад якіх я ведаю, што Азаронка лічаць дурачком усе - і менты, і міністры, і прэс-служба лукі. хоць гэта агулам відавочна і без крыніцаў. гэтым доўбнем будуць карыстацца, пакуль ён карысны ідыёт, і пакуль, мяркуючы па ўсім, ад яго ў захапленні асабіста лука. але як у лукі змяняюцца густы і ўлюбёнцы, а таксама што бывае з тымі, хто пасля доўгіх гадоў "набліжанасці да цела" раптам патрапіў у апалу, агульнавядома. абсалютны няўдачнік па жыцці, якога выхоўваў агрэсіўны баця-алкаш, якога чмырылі ў школе, ад якога разбягаліся і разбягаюцца дзяўчыны, не можа быць аўтарытэтам нават сярод ябацек. канец яго будзе нечаканым для ўсіх, для нас смешны, а для яго трагічны
0
жэўжык/адказаць/
28.08.2023
Железный Дровосек, на жаль, імперскі дэбіл папёр бы з танкамі на Мінск рабіць "дэнацыфікацыю" сумленна і дэмакратычна выбранай Ціханоўскай. Мы ў свой час такога вар'яцтва ад яго не чакалі, але на такое ён быў цалкам здатны.
0
хітрыя зёлачкі/адказаць/
29.08.2023
Саламон, тупая жанчына, якая за 25 гадоў так і не зразумела што працуе на маскавітаў-акупантаў, а зараз па-трошку пачало даходзіць што штосьці тут не так.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031