Знайсці
04.08.2023 / 22:172РусŁacБел

Людгер і Ліна становяцца на крыло. Так назвалі нямецкіх гібрыдных буслянят

Буслянят з гнязда ўжо сусветна вядомай унікальнай пары чорнага і белага буслоў з Германіі (Людэр, Ніжняя Саксонія) назвалі Людгерам і Лінай. Калі яны падраслі, удалося вызначыць іх пол, піша «Дзікая прырода побач».

Большая памерам цёмная птушка — самец Людгер (каранёвая форма ад назвы месца нараджэння), меншая птушка — ягоная сястра Ліна (утворана ад die Kleine — «маленькая»).

Пазаўчора раніцай Людгер зрабіў свой першы палёт. Ягоная маці, чорная бусліха Ісіда, адразу апынулася побач і нейкі час суправаджала сына.

У найбліжэйшыя дні гэтыя дзівосныя бусляняты пакінуць бацькоўскае гняздо.

Чытайце таксама:

З'явіліся цікавыя падрабязнасці сямейнага жыцця белага і чорнага буслоў у Германіі. Іхнія дзеці — «шэрыя»

У Еўропе белыя буслы гняздзяцца разам з чорнымі і нават утвараюць аднаполыя пары

У Калінкавіцкім раёне пара буслоў здолела выкарміць ажно шэсць птушанят. Гэта рэдкасць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Нямецкі Бусел/адказаць/
04.08.2023
Хто бываў у Ніжняй Саксоніі ведае што краіна буслоў гэта не Беларусь. У Ніжняй Саксоніі яны могуць хадзіць парачкай проста па асфальтавай дарозе. Іх там вельмі многа
05.08.2023
радуе.
а тым часам у нас нейкі залётны сіпаты буслянят паеў - https://nashaniva.com/318936/
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031