Знайсці
29.07.2023 / 17:075РусŁacБел

Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто

Беларуска-кітайскія аўтамабілі Geely пачалі выпускаць у нашай краіне 10 гадоў таму, у пачатку 2013 года. Паглядзелі, па якіх цэнах і ў якім стане прадаюць патрыманыя машыны беларускай зборкі. 

Беларуска-кітайскія першапраходцы

Першай мадэллю, якую пачалі збіраць пад Барысавам, быў седан Geely SC7. Аўтамабіль выпускалі з 2013 да 2016 года. То-бок самым першым экзэмплярам ужо споўнілася 10 гадоў, а самаму маладому — 7. Цяпер у Беларусі прадаецца крыху больш за 30 такіх аўтамабіляў.

За самыя танныя варыянты просяць менш за $3000. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Натуральна, што самыя танныя экзэмпляры выглядаюць не надта прывабна. Нават на фота бачна, што кузаў аўтамабіля патрабуе ўвагі. Прычым не толькі праз карозію, якая «любіць» гэтую мадэль, але і праз іншыя пашкоджанні.

Фота: av.by

Каля паловы Geely SC7 прадаюцца па цэнах ад 4000-5000 даляраў.

Але нават у гэтым цэнавым дыяпазоне складана знайсці машыны, дзе ў апісанні не будзе пазначана пра праблемы з кузавам.

Так, напрыклад, у Брэсце прадаецца аўтамабіль 2014 года, які згодна з апісаннем мае ўсяго 115 тысяч кіламетраў прабегу і ўвесь час знаходзіўся ва ўласнасці аднаго гаспадара.

«Па тэхніцы ніякіх праблем няма, па кузаве нічога крытычнага, як ва ўсіх «Джылі», — намякае на наяўнасць карозіі прадавец.

Нягледзячы на тое, што на першы погляд аўтамабіль выглядае годна, прыглядзеўшыся да фота, можна пабачыць, што на кузаве прысутнічаюць сляды карозіі. Салон 9-гадовага аўтамабіля таксама захаваўся не ў ідэальным стане. Стырно выгрызена, вадзіцельскае сядзенне разыходзіцца па швах, матэрыялы маюць расколіны.

Фота: av.by, калаж: «Наша Ніва»

Самыя дарагія Geely SC 7 ацэнены ў 6000—6600 даляраў. Столькі просяць за аўтамабілі без заўважных праблем па кузаве і прабегам каля 100 тысяч кіламетраў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Як вынікае з апісання да гэтых аўто, захаваць кузаў у годным стане атрымалася толькі дзякуючы неаднаразовым апрацоўкам антыкаразійнымі саставамі.

«Дзіравыя» паркетнікі

Другой мадэллю, якую пачалі збіраць у Беларусі напрыканцы 2013 года, баў паркетнік Geely Emgrand X7. Аўтамабілі першага пакалення таксама выпускалі да 2016 года. Пасля мадэль перажыла ўжо два абнаўленні.

Усяго ў нас прадаецца 16 такіх паркетнікаў першай генерацыі. За самы танны варыянт просяць 3500 даляраў. Праўда, машына мае праблемы з АКПП і нюансы па кузаве. Аўтамабіль 2015 года выпуску, заяўлены прабег — 360 тысяч км.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Наступная па дарагавізне Emgrand X7 ацэнена ў 5 тысяч «вечна зялёных». 

Фота: av.by

Кузаў 9-гадовага паркетніка знаходзіцца ў жахлівым стане. Моцную карозію і дзіры можна пабачыць амаль на кожным элеменце кузава.

Фота: av.by

Салон аўтамабіля пры гэтым выглядае вельмі годна. Заяўлены прабег — 135 тысяч кіламетраў.

Нават тыя аўтамабілі, за якія просяць 7+ тысяч даляраў маюць відавочныя праблемы па кузаве ў выглядзе карозіі. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Самыя дарагія экзэмпляры прадаюць за 8500—9700 даляраў. Толькі сярод іх можна знайсці варыянты без заўважных праблем з карозіяй.

Для даведкі: на сёння самай таннай мадэллю з тых, што выпускаюцца ў Беларусі, з'яўляецца Geely Emgrand другога пакалення. Аўто ў камплектацыі Standart каштуе ад 49 200 рублёў (каля $16 400). У выкананні Flagship — ад 56 900 рублёў (амаль 19 тысяч даляраў).

Чытайце таксама: 

«БелДжы» будзе выпускаць аўто пад уласным брэндам — BelGee

Лукашэнка загадаў усе дзяржорганы і арганізацыі перасадзіць на «Джылі». Не абышлося без выключэнняў

«Дынаміка палохае». У Беларусі ўстрывожыліся экспансіяй кітайцаў на аўтамабільны рынак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
20
Ха-ха
32
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
3
3
Дмитрий/адказаць/
30.07.2023
Для справки: Завод по производству Джили в Беларуси, построился только в 2017 году, заводите людей в заблуждение.
3
Александр /адказаць/
30.07.2023
Заводите в заблуждение, завод по производству этих авто в Беларуси был построен в 2017 году
0
Раздвоение Л/адказаць/
31.07.2023
Александр , нужно еще чтобы меньшенький Николай прокомментировал))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031