Знайсці
20.07.2023 / 14:0827РусŁacБел

У Гродне знік памятны знак паўстанцам 1863 года

Знак, пастаўлены на чыгуначным вакзале ў гонар паўстанцаў 1863-64 гадоў, знік, замест яго вісіць шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, піша гродзенскі тэлеграм-канал 11.27.

Злева — знак, які быў, справа — цяперашняя шыльда замест яго. Фота: 11.27

У 1863 г. паўстанцы мелі вялікія спадзяванні на чыгунку. Яе хацелі выкарыстаць для хуткага перакідвання атрадаў. Чыгуначнікі выступілі на баку паўстанцаў. Самі яны былі французскімі падданымі, але многія былі ўдзельнікамі паўстання 1830—1831 гг. або іх дзецьмі.

Увечары 14 сакавіка каля вакзала сабралася сотня гродзенцаў, якія хацелі далучыцца да паўстання. Яны спрабавалі захапіць цягнік і з'ехаць у Парэчча, а потым агульнымі сіламі захапіць Гродна. Але ў мітусні са станцыі рушыў толькі лакаматыў. Дзясяткі ўзброеных гродзенцаў засталіся ў вагонах, якія былі адчэпленыя і нікуды не паехалі.

Пасля няўдалага ўгону цягніка арыштавалі 73 чалавекі. 17 верасня Міхаіл Мураўёў падпісаў канфірмацыю, згодна з якой 25 гродзенцаў за інцыдэнт 14 сакавіка выслалі ў Сібір.

Да Парэчча дабралася ўсяго 7—8 чалавек на чале з кіраўніком станцыі Гродна Кульчыцкім. Той паспеў з сабою прыхапіць 10 000 рублёў з касы чыгункі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
48
21.07.2023
Тое з якой лютаю ненавісцю маскоўскія акупанты вынішчаюць Каліноўскага сведчыць аб тым што ўсё вуліцы і плошчы Леніна ў вольнай Беларусі належыць перайменаваць у вуліцы і плошчы Каліноўскага. Так сама поўная дэкалянізацыя у іншых назвах, шыльдах і помніках па ўсёй краіне. Жыве Беларусь.
21.07.2023
Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе. Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні. 1864 .
0
антибондарева/адказаць/
23.07.2023
Cyder, или как вас там?
вы же о-дно и то же копируете под всеми видео НН
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031