Знайсці
18.07.2023 / 17:503РусŁacБел

На гэтым тыдні двойчы абмяжуюць рух у цэнтры Мінска, будзе парад

Рух транспарту ў цэнтры Мінска будзе часова абмежаваны ўначы 20-га і раніцай 22 ліпеня, паведаміла прэс-служба ДАІ. Прычына — парад, які збіраецца правесці Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko Jr

У чацвер, 20 ліпеня, з-за рэпетыцыі парада ў гонар 170-й гадавіны з дня ўтварэння пажарнай службы Беларусі абмяжуюць рух:

  • з 03:00 да 05:30 — па вуліцы Энгельса ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай і па вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Энгельса да вуліцы Леніна;

  • з 04:00 да 05:30 — па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці, па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Леніна да вуліцы Энгельса, па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Пераможцаў і па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да праспекта Машэрава.

У суботу, 22 ліпеня, падчас урачыстага парада абмяжуюць рух:

  • з 06:30 да 11:30 — па вуліцы Энгельса ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай і па вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Энгельса да вуліцы Леніна;

  • з 08:00 да 11:30 — па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Пераможцаў і па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да праспекта Машэрава.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явіўся новы парк. Дзе ён размешчаны і як называецца

Замест прыгожых муралаў — «патрыятычныя». Як змяняецца аблічча гарадоў Беларусі

Два пуцеправоды на Даўгабродскай і два ў цэнтры горада. Якія масты ў Мінску чакае рамонт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4
18.07.2023
Dobra prydumali !
18.07.2023
А вагнеровцы когда будут парад проводить?
0
Возможность заработать денюх/адказаць/
18.07.2023
Минсктранс, как насчет подать в суд на компенсацию ущерба за перекрытые для общественного транспорта улицы, а?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031