Знайсці
07.07.2023 / 16:5029РусŁacБел

Каліновец Клачко «Кусь»: Я прыехаў змагацца не за вызваленне Украіны, а за вызваленне Беларусі. І ў гэтым маё адрозненне ад «Янкі»

Баец палка Каліноўскага Аляксандр Клачко з пазыўным «Кусь» даў інтэрв'ю радыё «Унэт», у якім сярод іншага выказаўся пра нядаўняе інтэрв’ю іншага вядомага беларускага добраахвотніка «Янкі», дзе той назваў перспектывы вызвалення Беларусі палком Каліноўскага «казачнымі замкамі».

Аляксандр Клачко «Кусь» са Святланай Ціханоўскай

У Аляксандра Клачко «Куся» адносна гэтага іншая думка:

«Я паехаў ва Украіну тады, і цяпер, і ўвесь гэты час я змагаюся за вызваленне Беларусі. Гэта мая прынцыповая пазіцыя і адрозненне ад «Янкі». Прынамсі, у рыторыцы, якую я пачуў у тым інтэрв’ю, што Беларускі добраахвотніцкі корпус створаны, каб вызваліць Украіну.

Я падкрэсліваю і я гэтага не хаваю: я прыехаў змагацца не за вызваленне Украіны, я прыехаў змагацца за вызваленне Беларусі. Проста ў гэтым кірунку мая мэта супадае з Украінай, дзякуй вялікі Украіне за гэта.

Бо ў вызваленні Беларусі я бачу два этапы. Першы этап — гэта поўнае вызваленне тэрыторыі Украіны і параза Расіі ў гэтай вайне.

Вызваленне Украіны — гэта не галоўная мэта для мяне, гэта толькі палова. Мая галоўная мэта — вызваленне Беларусі, у адрозненне ад таго, што я чую ад «Янкі». Калі Расія прайграе, калі Расія не будзе падтрымліваць [Лукашэнку] і ўплываць на беларускія падзеі, у нас, у беларусаў, з’явіцца шанец 50:50, што мы зможам вызваліць Беларусь.

І я кажу беларусам: не чакайце полк Каліноўскага, не трэба! Я лічу, што падзеі павінны завіраваць унутры Беларусі.

І мы, добраахвотнікі, у тым ліку полк Каліноўскага, «Янкі», спадзяюся, не застанецца недзе там, што гэта немагчыма, і пойдзе дапамога. Харугвы, дзе рыхтуюцца хлопцы, унутры краіны гэтае віраванне, і ўсе гэтыя ручаі эмігранцкія, якія гатовыя рызыкаваць здароўем і жыццём дзеля вызвалення Беларусі, — яны ўсе разам сцякуцца, мы аб’яднаемся, і мы прарвём, як плаціну, гэты рэжым Лукашэнкі!»

Чытайце таксама:

Каліновец «Кусь»: Любы дзеяч беларускай рэвалюцыі перастане для мяне існаваць, калі возьме ўдзел у гандлі палітвязнямі ў абмен на зняцце санкцый

На сцяне памяці пра загінулых у расійска-ўкраінскай вайне з'явіліся партрэты беларусаў

Баец «Кусь» з Палка Каліноўскага — аб працы на чыгунцы і ў БРСМ, выпрабаванні вайной і выбары паміж палонам і смерцю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
84
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
1
Шмат фантазераў развялося/адказаць/
09.07.2023
Юра, трындзіш з канапы ты добра.
2
Ня-на-вісць да рускагаміру/адказаць/
09.07.2023
наивная баба, Ляхі пад пахі і ляці да ліхамaтары!
1
Боты-здрадафілы прыкідываюцца "адэкватнымі беларусамі"/адказаць/
13.07.2023
наивная баба,  клоун, колькі было ў Прыгожына а колькі ў Пуціна?
АМАП 1200 Губазік + КГБ яшчэ некалькі сотняў
І пытанне колькі з іх гатовы паміраць за луку, калі можня зваліць у любімую рашку адсядзецца? 

Усе будзе добра
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031