Знайсці
05.07.2023 / 17:024РусŁacБел

Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года.

Эдуард Бабарыка на судзе

Якраз тады Эдуард стаў падазраваным па новай крымінальнай справе, па якой яго сёння асудзілі. Да гэтага яго ўтрымлівалі максімальныя 18 месяцаў паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры»).

Акрамя гэтага, ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) на судзе перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Сёння суддзя Мінскага абласнога суда Уладзімір Арэшка прысудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Аляксандр Кароль прасіў 10 гадоў.

Чытайце таксама:

У Фаніпалі чарговыя хапуны за жнівеньскія пратэсты 2020 года — праваабаронцы

Пінчуку далі два гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку пад допісам пра завышаныя цэны на лекі

«За год мы так і не даведаліся, за што канкрэтна была асуджаная Каця Андрэева»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21
05.07.2023
Вельмі цынічны здзек.

Я спадзяюся што лукашэнаўскія апрычнікі не уйдуць ад адказнасці, і яны атрымаюць такія самыя прысуды
05.07.2023
A czamu nie zaliczyli? Jakaja farmalnaja przyczyna?
0
Paliašuk/адказаць/
05.07.2023
Вылюдак у мантыі яўна мае на мэце званне "заслужаны юрыст белоруссіі". Інакш такое вычварэнства не вытлумачыць. Нянавісць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031