Знайсці
29.06.2023 / 13:312РусŁacБел

«Разглядаецца ўся Беларусь». Пляцоўку пад могільнік ядзерных адкідаў яшчэ не абралі

Зазначаецца, што перад пачаткам будаўніцтва правядуць грамадскія слуханні па праекце ў Беларусі і з сумежнымі дзяржавамі.

Фота: «Наша Ніва»

Пляцоўка для размяшчэння рэспубліканскага пункта захавання радыеактыўных адкідаў пакуль не абраная, пад яе разглядаецца ўся Беларусь, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара Дэпартамента ядзернай энергетыкі — прадстаўнік Мінэнерга Мікалай Міхайлаў, як піша «Спутнік».

Ён удакладніў, што асабліва цікавыя зоны, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС.

«Цяпер зацікаўленымі дзяржорганамі рыхтуецца дарожная карта па рэалізацыі праекта па будаўніцтве пункта захавання. Работы па будаўніцтве яшчэ не пачатыя, іх пачнуць у найбліжэйшы час», — сказаў Міхайлаў.

Мяркуецца, што аб'ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю да 2030 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
6
Ornamentum/адказаць/
29.06.2023
На границе с Польшей и Украиной предлагаю, подгадить им, хе-хе.
29.06.2023
Ornamentum, главное, на границе с Россией не надо. Она сама по себе гадкая.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера