Знайсці
22.06.2023 / 13:183РусŁacБел

Шакіра знайшла сабе пару. І гэта зноў вядомы спартовец

Калумбійская спявачка спланавала свой адпачынак. Яна хоча яго правесці са шматразовым пераможцам «Формулы-1» Льюісам Хэмілтанам. Пасля канчатковага разрыву з футбалістам Жэрарам Піке прайшло паўгода.

Шакіра. Фота: Getty Images

Журналіст Жордзі Марцін, які сябруе з Шакірай, сцвярджае, што спявачка, якая разарвала стасункі з футбалістам Жэрарам Піке, адправіцца разам з Хэмілтанам на вакацыі.

«Хэмілтан і Шакіра плануюць адправіцца ў адпачынак разам, і я ўжо ведаю месца прызначэння. Гэта карыбская краіна, паездка кароткая. У мяне ёсць блізкія да Шакіры людзі, і яны сустракаліся на гэтым тыдні, і яна сказала ім, што ўсхваляваная і шчаслівая», — цытуе Марціна Daily Mail.

Льюіс Хэмілтан — сяміразовы чэмпіён «Формулы-1». Фота Jakub Porzycki / Getty Images

Чуткі пра раман Шакіры і Хэмілтана з'явіліся ўвесну. Тады спявачку і аўтагоншчыка злавілі ў адным з рэстаранаў Маямі. Яна таксама была на адной з гонак «Формулы-1»

Чытайце таксама:

Пераезд у Маямі і права бачыцца з дзецьмі. Сталі вядомыя падрабязнасці скандальнага разводу Шакіры і Жэрара Піке

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3
8
Эннот /адказаць/
22.06.2023
Старушка уже. Мог и помоложе кого пригласить на Карибы
22.06.2023
Эннот , коммент в стиле бабок у подъезда 
0
Фэйл/адказаць/
25.06.2023
Нічога ў іх не будзе. Максімум пару гадоў іх адносіны працягнуць і бросіць яе. Ен можа знайсці сябе маладзейшую і прыгажэйшую. А на яе грошы і тытулы яму пляваць . Ен і сам і ня бедны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031