Знайсці
19.06.2023 / 13:0846РусŁacБел

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін» і бяздзетнасці

Па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры зацверджаны план мерапрыемстваў па абароне дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі. Ён прадугледжвае ўвядзенне хімічнай кастрацыі педафілаў. Але пад шумок упершыню ўводзіцца таксама адказнасць за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін» і бяздзетнасці, на ўзор таго, што існуе ў Расіі. Гэтыя нормы лёгка могуць выкарыстаныя для пераследу ЛГБТ і адзінокіх.

Першая пара жанчын, якая ажанілася ў Каліфорніі пасля легалізацыі аднаполых шлюбаў. David McNew / Getty Images

Як паведамляе прэс-служба пракуратуры, падрыхтаваныя змены ў Крымінальны кодэкс: разам з пакараннем за злачынства прысудам суда прадугледжваецца прымусовае лячэнне асоб, якія хворыя на педафілію.

Распрацаваны і зацверджаны клінічны пратакол, які змяшчае алгарытм лячэння педафіліі, у тым ліку з прымяненнем хімічнай кастрацыі. 

Прынятыя меры па развіцці даступнай сэксалагічнай дапамогі насельніцтву, як паведамляе прэс-служба, не раскрываючы падрабязнасцяў. 

Лукашэнка, паводле паведамлення, падтрымаў ініцыятывы Генпракуратуры «аб прапрацоўцы пытанняў, якія тычацца ўзмацнення адказнасці бацькоў; вызначэнні адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных стасункаў, змены полу, педафіліі і чайлдфры; укаранення ў адукацыйны працэс абавязковага курса на тэму палавога выхавання дзяцей і моладзі; узмацнення кантролю за раней судзімымі асобамі, у тым ліку з выкарыстаннем электронных бранзалетаў».

За апошнія 5 гадоў, паводле Генпракуратуры, у Беларусі больш за 3,5 тысячы дзяцей сталі ахвярамі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
21
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
49
1
заднепрывадны швед/адказаць/
20.06.2023
падтрымаў ініцыятывы Генпракуратуры
https://nashaniva.com/319487
___________________
Па ініцыятыве шведа??? Як цяпер з гэтым кагнітыуным дыссанансам заснуць? 
3
Першинг/адказаць/
20.06.2023
mikola, ну вот тебе там самое место. Фоткайся и дальше, и не только.
1
Янка/адказаць/
20.06.2023
Педафілія - гэта толькі нагода, прікрыццё, бо магічным чынам да яе прычапілі ЛГБТ і чайлдфры.
Відавочна, што галоўнай мэтай рэжыма з'яўляецца змаганне супраць ЛГБТ і чайлдфры.
Гэта вельмі нагадвае шлях нацыстаў ў Нямеччэні і камуністаў ў СССР, якія таксама змагаліся ня толькі з усім, што не пагаджалася з імі, але і з тым, што не адпавядала іх бачанню грамдацтва як статку, адзіная роля якога - быць харчовай базай, а ў неабходнасці - стаць гарматным мясам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031