Знайсці
16.06.2023 / 08:4932РусŁacБел

«Трэба ўнесці нейкі свой пасіўны ўклад». Ірына Дарафеева выказалася пра артыстаў, што былі вымушаныя з'ехаць з краіны

Выходзіць на адну сцэну з імі заслужаная артыстка Беларусі пакуль не гатовая.

У эфіры тэлеканала АНТ (праграма «Нічога асабістага») беларуская спявачка, заслужаная артыстка краіны выказалася пра артыстаў, што былі вымушаныя з'ехаць з краіны, заўважыла «Камсамолка».

Па словах спявачкі, сёння ў Беларусі даюць карт-бланш маладым артыстам, у якіх вераць, але пазней кожны мусіць паказаць сябе ў працы. Што датычыць калег, якія апынуліся за межамі Беларусі пасля падзей 2020 года, Дарафеева сказала так:

— Судзіць калег мне вельмі складана … гэта такія рытарычныя, маральныя пытанні. Не судзіце, каб вас не судзілі. Магу толькі сказаць, што я вельмі суперажывала ім, з аднаго боку, але ёсць рэчы, якія асабіста я не магу ні прыняць, ні зразумець, ні ў чымсьці дараваць.

Артыстка падзялілася сваім бачаннем прычын, па якіх некаторыя публічныя персоны выказваліся супраць улад краіны:

— Думаю, што многія проста паддаліся нейкаму ўплыву, ходу падзей, ціску. Хтосьці захацеў занадта хутка неяк прапіярыцца. Але я не ўпэўненая, што ўсе так проста разумелі, што яны робяць на той момант.

Дарафеева лічыць, што калі няма выразнай пазіцыі, то чалавек «проста ціхенька дзесьці нешта лайкае», не разабраўшыся ў сітуацыі.

— Я думаю, што многія з гэтых людзей ужо, можа быць, сто разоў пашкадавалі, што яны дзесьці памыліліся, спатыкнуліся. Але я лічу, што час павінен прайсці, каб чалавек сапраўды перахварэў, зразумеў, дзе ён не меў рацыі, раскаяўся, — заявіла заслужаная артыстка.

Паводле яе слоў, яна пакуль не гатова выйсці на сцэну нават з тымі артыстамі, што пакаяліся пасля выезду з Беларусі.

— Час павінен прайсці. Ведаеце, час лечыць, час усё расстаўляе на свае месцы. Калі мяне хтосьці вельмі моцна крыўдзіць, я заўсёды імкнуся адысці. Можа быць, людзі на нейкім этапе зрабілі свой выбар, — сказала Дарафеева.

Спявачка кажа, што рашэнне вярнуцца ў Беларусь павінна быць падмацавана ўчынкамі, іх тлумачэннем і апраўданнем.

— Трэба ўнесці нейкі свой пасіўны ўклад, — сказала Дарафеева, правёўшы паралель са злачынцамі, якія «выпраўляюцца, ёсць нейкія папраўчыя работы, час, які там працуе на тое, каб яны сваю віну загладзілі».

Таксама заслужаная артыстка дадала:

— Сярод маіх калег, асабліва моладзь, дзеці хутка паддаваліся нейкаму ўплыву, не разумеючы нават, што адбываецца. Яны хутка ўключаліся: так, пойдзем, кветачкі, там прыгожа, надвор'е, прырода. А ўсе засядзеліся, пандэмія была — так хацелася ім дыхаць, свабоды нейкай. А потым прайшоў час і яны пачалі разумець.

Чытайце таксама:

«Будзем глядзець, ці прымальная творчасць». Міністр культуры патлумачыў, як будуць выдаваць гастрольныя пасведчанні

Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне

Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
67
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
52
2
беларус/адказаць/
17.06.2023
конечно, они на кремль сразу и работали а в евррпе пррсто нишу заняли, чтобы ее не заняли нормальная беларуская оппозиция.и не только чкб они подставили
0
пісіонэрка/адказаць/
17.06.2023
Freddy , пад падлетка косіць
3%сЛУжаная ***** 
0
хтосьці/адказаць/
17.06.2023
даведка, знайшлі ж ужо і бацьку https://www.youtube.com/watch?v=fN_XPGfelT8
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031