Знайсці
20.04.2023 / 00:4310РусŁacБел

У Гомелі і Мазыры зафіксавалі яркую ўспышку. Адначасова яе бачылі і на поўначы Украіны. Што гэта было?

Беларускія назіральнікі, паводле выдання «Флагшток», які першы паведаміў пра здарэнне, заўважылі светлавы сполах — жоўта-сіняга або жоўта-зялёнага колеру. З Гомеля ўспышка назіралася ў напрамку поўдня, у Мазыры — у паўднёва-ўсходнім кірунку. Гэты эфект быў заўважны каля трох секунд.

Скрыншот з відэа, знятага ў Кіеве

Прыкладна ў той жа самы час мноства людзей зафіксавалі падобны эфект над Кіевам, у Кіеўскай і Жытомірскай абласцях.

 

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак зразу напісаў у тэлеграме, што гэта працуе ўкраінская СПА (якраз тады Кіеў пачалі абстрэльваць расійскімі ракетамі), але неўзабаве выдаліў свой допіс.

Пасля начальнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Сяргей Папкоў патлумачыў тое, што адбылося, падзеннем спадарожніка NASA.

«Каля 22:00 19 красавіка ў межах Кіева ў небе назіралася яркае свячэнне паветранага аб'екта. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта з'ява стала вынікам падзення на зямлю касмічнага спадарожніка NASA. Каб пазбегнуць ахвяр ад падзення на зямлю абломкаў, была абвешчаная паветраная трывога. СПА не працавала», — прыводзяцца словы Папко ў тэлеграм-канале вайсковай адміністрацыі Кіева.

Аднак у NASA заявілі, што паведамленні аб падзенні іх спадарожніка не адпавядаюць рэчаіснасці.

На пачатку гэтага тыдня ведамства паведаміла, што навукова-даследчы спадарожнік RHESSI, які адслужыў свой тэрмін, увойдзе ў зямную атмасферу ў сераду. 

Аднак, як заявіў Бі-бі-сі прадстаўнік NASA па сувязях з грамадскасцю Роб Маргета, у той час, калі над Кіевам назіралася ўспышка святла, спадарожнік усё яшчэ знаходзіўся на арбіце. Ніякі іншы спадарожнік NASA таксама не ўваходзіў у атмасферу ў паказаны час, паведаміў Маргета.

Навуковая суполка the Alpha Centauri настойвае на тым, што заўважаны над Кіевам аб'ект не мог быў спадарожнікам.

«Над Кіевам не гарэў спадарожнік NASA. Сёння ў атмасферу сапраўды павінен быў увайсці апарат НАСА RHESSI, які назіраў за сонечнымі ўспышкамі з 2002 па 2018 год. Але траекторыя яго падзення вельмі, вельмі далёкая ад Украіны», — заявілі ў суполцы. 

Там заклікалі Кіеўскую ваенную адміністрацыю лепш правяраць інфармацыю.

Сёння ранкам Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што не маюць дачынення да ўчорашняй успышкі. Аб'ект, які ўспыхнуў у небе над Гомелем і Кіевам, быў метэарытам альбо спадарожнікам, заявілі Паветраныя сілы УСУ. 

Пакуль самая верагодная версія, што назіраная з'ява магла быць падзеннем метэарыта.

Чытайце таксама:

Бывае раз на 10 000 гадоў. Астраномы ашаломленыя самым яркім усплёскам гама-прамянёў у гісторыі назіранняў

Машыннае навучанне паскарае пошукі пазаземнага розуму

Астраномы з усяго свету аб’ядналіся для назірання за чорнай дзіркай, якая разарвала зорку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
22
Сумна
2
Абуральна
2
20.04.2023
Тут нечего даже гадать. Человек, хоть немного разбирающийся в астрономии сразу вам скажет, что это был болид (яркий метеор). Все остальные версии маловероятны.
7
Лазарь/адказаць/
20.04.2023
123, астрология это антинаучная фигня
0
Пол/адказаць/
21.04.2023
Проверяйте местность дозиметрами. Не исключаю попытку применения ЯО в атмосфере. Возможно не удачную. Хочется знать мнение специалистов ядерщиков иьыли ли изменения уровеня радиации в указанном месте.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930