Знайсці
17.04.2023 / 08:404РусŁacБел

Венгрыя лабіруе інтарэсы Беларусі ў ЕС — пасол Беларусі ў Венгрыі

У Беларусі па-ранейшаму шмат сяброў у Еўропе, лічыць пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч.

Паводле дыпламата, аднавіла работу беларуска-венгерская міжурадавая камісія, і «гэта вельмі рэзанансная падзея».

Новая тэма — гэта ўзаемадзеянне ў энергетычнай атамнай сферы паміж Венгрыяй і Беларуссю. «Нашы венгерскія партнёры вельмі годна і высока цэняць вопыт, які Беларусь мае сёння з нашай атамнай станцыяй», — кажа Улаховіч.

Паводле яго, Венгрыя, якая павінна падтрымліваць санкцыйны рэжым краін ЕС, «умудраецца знаходзіць пункты судакранання і супрацоўнічаць з Беларуссю».

«Для нас самае адчувальнае — гэта страты ў нашым экспартным партфелі. Яны тычацца санкцыйнай прадукцыі: гэта мінеральныя ўгнаенні, якія сюды пастаўляліся, дрэваапрацоўка. Дарэчы, па дрэваапрацоўцы нашы венгерскія партнёры зʼяўляюцца своеасаблівымі лабістамі для таго, каб хаця б прабіць квоты па пелетах, якія вельмі запатрабаваныя на еўрапейскім рынку», — кажа Уладзімір Улаховіч.

Ён сцвярджае, што «нягледзячы ні на што, у Еўропе па-ранейшаму шмат сяброў. І да нашай краіны ставяцца з вялікай сімпатыяй і павагай».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Пан Усялян/адказаць/
17.04.2023
Венгры з ябацькамі працуюць, бо маюць патрэбу ў энэрганосбітах ад расейцаў па салодкіх коштах. Акрамя таго, ЕЗ і не накладае санкцыі, бо вусатыя апошні афшор у Еўропе праз які магчыма з пуцяй ціхенька і незаўважна для рэшты Еўропы цягаць нафту, газу і падсанкцыйныя тавары. Орбан рэдкасны лэбілоід, бо ўвесь час супрацьпастаўляе сябе ЕЗ. А вусатыя спахапіліся, што ў іх нехта зацікаўлены... Бздура... У Беларусі ёсць нейкія тэхналогіі, апроч абасраных кароваў? Нешта я не заўважыў... Вунь Орбан яшчэ жадае далучыцца да забароны палякаў на ўвоз збожжа на тэрыторыю ЕЗ. Орбан клоўн і Качынскі таксама. Палякі падцвердзілі, што першая партыя збожжа для галодных афрыкосаў можа ехаць праз іх далей у свет, збожжа заехала на тэрыторыю Польшчы 4 месяцы таму і... распусціліся ў паветры... Касмічныя качыньскія далбаёбы абвалілі свой сельскагаспадарчы рынак за кошт продажу таннага украінскага збожжа праз праўрадавыя дзяржаўныя кампаніі, атрымалі пратэст рольнікаў і о Божа, знайшлі выйсце - забаранілі чарговую пастаўку збожжа... Але ні адна ў польскім урадзе не прызналася, што збожжа тое з Украіны, так і не даехала да адрасатаў... Качыньскі як і вусаты добра ебненты камунізмам па галаве... Як палякі яго партыю чарговы раз абяруць на выбарах, атрымаюць другую Беларусь у Еўропе. Орбан таксама, як голка ў Еўрапейскай срацы разам з Качыньскі. Падпісалі паперы, атрымалі ад ЕЗ міліярды інвестыцый, рэанімавалі дзякуючы гэтым грошам свае эканомікі, а зараз яны дзелавыя парабіліся, свае інтарэсы маюць... Цырк
0
Татьяна/адказаць/
17.04.2023
Улахович такой же «дипломат» как и Мятликов. Два лживых алкокомсомольца меняются местами и пилят деньги: посольство - БелТПП, поочереди. Люди в Бел ТПП не растут о карьере, а обслуживают эту пару.
0
Ёсік/адказаць/
17.04.2023
Татьяна, дык знішчылі дыпламатыю. Застаўся Алейнік ды глаз, а так у нас амбасадары - былыя сілавікі ды намеснікі міністра эканомікі. Яны ж размаўляць не ўмеюць, нават па-расейску.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031