Знайсці
04.04.2023 / 08:0719РусŁacБел

Лукашысты пазбавіліся беларускай лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў

Новая пастанова адмяняе выкарыстанне беларускай лацінкі. Яе заменяць іншымі лацінскімі літарамі. А найменні геаграфічных аб'ектаў, як вынікае з пастановы, будуць перадаваць не толькі з беларускай, але і з рускай мовы.

Пастанова Дзяржаўнага камітэта па маёмасці апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. 

Такім чынам, дакументам зацверджаная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб'ектаў з беларускай і рускай моў на іншыя мовы і транслітарацыі найменняў геаграфічных аб'ектаў літарамі лацінскага алфавіту.

Адмяняецца перадача ў тым ліку геаграфічных назваў шляхам транслітарацыі літар (знакаў, літар) беларускага напісання адпаведнымі літарамі лацінкі (беларуская лацінка). Раней перадача геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь на лацінку ажыццяўлялася з іх напісання на беларускай мове.

Цяпер, напрыклад, літары «ч», «ш», «ў», «ж», «г» будуць перадавацца як «ch», «sh», «w», «zh», «g» — Vierabjovichy (Вераб'ёвічы), Safijewka (Сафіеўка), Tatarshchyna (Татаршчына), Ulukawje (Улукаўе), Sharkawshchyna (Шаркаўшчына), Charnaruchcha (Чарнаручча), Zhazhelka (Жажэлка), Murawjowka (Мураўеўка), Dziedaw Kurgan (Дзедаў Курган).

Як вынікае з дакумента, таксама можна транслітараваць і з рускай мовы: Chajchicy (Чайчицы), Shalashino (Шалашино), Vitkovshchina (Витковщина).

Адмены беларускай лацінкі раней дабіваліся прарасійскія актывісты.

«Вывесці з ужытку». Лукашэнкаўцы вырашылі русіфікаваць і транслітарацыю геаграфічных назваў

«Эта транслитерация для меня как жителя восточной Беларуси является непонятной». Лацінку ў Беларусі хоча адмяніць магілёўскі адэпт Пуціна

Як правільна пісаць беларускай лацінкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
74
3
Valadzimir/адказаць/
04.04.2023
Дно ўжо вельмі блізка, ваў, "беларуская цывілізацыя"?? Патлумачце, калі ласка, што гэта такое. Калі я правільна зразумеў вашу думку - гэта БЧБ сьцяг? 
0
Міхась/адказаць/
04.04.2023
Абое рабое, павінны быць літары для азначэння гукаў "дз" і "дж", як у кірыліцы, так і ў лацінцы!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.04.2023
Дно ўжо вельмі блізка

Это прикорытное хрючево, которые вы пакетами, как верблюды, из магазинов носите, вместо похода в театр, едой с натяжкой назвать можно. Съездите в ЕС, попробуйте нормальную еду за те же деньги.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031