Знайсці
28.02.2023 / 07:583РусŁacБел

Кітай адкінуў версію ЗША аб лабараторным паходжанні COVID

Мінэнерга ЗША дапусціла, што пандэмія COVID пачалася з прычыны ўцечкі з кітайскай лабараторыі. Пекін раскрытыкаваў тэорыю і нагадаў пра высновы СААЗ. Арганізацыя скардзілася на адмову КНР даць патрэбныя звесткі для расследавання.

Фота: AP Photo / Ng Han Guan

Неабходна спыніць дыскрэдытаваць Кітай і палітызаваць пытанне паходжання каранавіруса, заяўляючы аб магчымай уцечцы COVID-19 з кітайскай лабараторыі, сказала на брыфінгу прадстаўнік МЗС Кітая Маа Нін. 

Яна нагадала, што сумесная навуковая група Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Кітая прыйшла да высновы, што такое паходжанне каранавіруса малаверагодна, з гэтым пагадзіліся ў міжнароднай супольнасці і навуковым асяроддзі.

Мінэнэрга ЗША мяркуе, што каранавірус распаўсюдзіўся з прычыны ўцечкі з кітайскай лабараторыі, распавялі на мінулым тыдні крыніцы The Wall Street Journal. Раней аналагічную тэорыю ў якасці «праўдападобнай» прапанавала разглядаць Нацыянальная лабараторыя ўрада ЗША, яе таксама падтрымалі ў ФБР, але нацразведка выказвала сумневы ў такой версіі. Яшчэ чатыры разведвальныя агенцтвы падтрымліваюць натуральную тэорыю паходжання віруса, два не вызначыліся, удакладняла газета. «Цяпер ва ўрадзе ЗША няма адзінага меркавання аб тым, як менавіта пачаўся Covid», — сказаў прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі ў канцы лютага.

СААЗ пасля пачатку пандэміі пачала расследаванне паходжання інфекцыі. Ужо ў лютым таго года ў арганізацыі заявілі аб адмове Кітая даць неабходныя зыходныя даныя аб 174 выпадках каранавіруса, якія былі выяўлены ў горадзе Ухань у снежні 2019 года. Эксперты СААЗ палічылі на падставе наяўных дадзеных, што лабараторнае паходжанне «вельмі малаверагодна».

У далейшым Пекін адмовіўся дапамагчы СААЗ даследаваць версію аб лабараторнай уцечцы і абвінаваціў арганізацыю ў палітычным пазёрства. Кіраўнік СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус дапускаў, што вірус мог з'явіцца ў кітайскай лабараторыі: «Я сам быў лабарантам, я імунолаг, працаваў у лабараторыі і ведаю, што ў лабараторыі здараюцца інцыдэнты. Так бывае». Далейшае даследаванне паходжання віруса СААЗ прыпыніла з-за процідзеяння Кітая, піша РБК.

СМІ: Верагодная прычына пандэміі каранавіруса — уцечка з кітайскай лабараторыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
Вядома вядома/адказаць/
28.02.2023
Іхтамнет
0
Валепий/адказаць/
28.02.2023
100% это дело рук китая
0
Гость/адказаць/
28.02.2023
Природный источник не выявлен до сих пор , исследования Gain-on-Function проводились в Уханьской лаборатории , Китай отказался помогать - это факты.👆 Справка-Исследование усиления функции (GoF или GoFR) - это медицинские исследования, которые генетически изменяют организм таким образом, что могут повысить биологические функции генных продуктов. Это может включать в себя измененный патогенез, трансмиссивность или диапазон хозяина, то есть типы хозяев, которых может заразить микроорганизм. Выводы сделайте сами.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера