Знайсці
23.02.2023 / 08:05РусŁacБел

Міністр абароны Брытаніі ўласнаручна праверыў танкі, на якіх вучацца ваяваць украінцы ФОТА

Міністр абароны Брытаніі Бэн Уолес наведаў базу Бовінгтан-Кемп, дзе ўкраінскія танкісты вучацца ваяваць на брытанскіх танках Challenger 2, партыю якіх Лондан абяцаў перадаць Узброеным сілам Украіны. Ён сам праінспектаваў гэтыя танкі.

Фота: Ben Birchall / Pool via AP

Урад Брытаніі пачаў паступова «разаграваць» ваенную прамысловасць краіны, у прыватнасці, вытворчасць снарадаў, каб дапамагаць Украіне і папаўняць уласныя запасы. Пра гэта сказаў агенцтву Reuters міністр абароны.

«Мы заключылі кантракты з нашымі вытворцамі боепрыпасаў і ўжо пачалі атрымліваць першыя партыі і для папаўнення нашых запасаў, і для Украіны», — сказаў Бэн Уолес, адказваючы на пытанне пра тое, ці можа Брытанія вырабляць боепрыпасы ў дастатковай колькасці.

Фота: Ben Birchall / Pool via AP

Па словах Уолеса, цяпер і Брытанія, і іншыя заходнія краіны вырашаюць, як стымуляваць сваю ваенную прамысловасць.

«Ведаеце, раней мы сядзелі на сваіх запасах [боепрыпасаў], здымалі з іх пыл, думалі: ці будзе гэта [спатрэбяцца яны] калі-небудзь? А цяпер у нас — нашмат больш агрэсіўная і небяспечная Расія на краі Еўропы, і гэта прымусіла ўсіх засяродзіцца», — сказаў Уолес.

Міністр пацвердзіў, што 14 абяцаных танкаў Challenger 2 Украіна атрымае гэтай вясной, а затым Брытанія, верагодна, зможа даць украінцам яшчэ некалькі танкаў.

«Расія прымяняе тактыку мясарубкі. Разумееце, расійская армія не беражэ людзей, яна кідае іх у мясарубку. І, баюся, у гэтым годзе нам прыйдзецца паклапаціцца пра тое, каб гэтая тактыка не аказалася паспяховай», — сказаў Бэн Уолес.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031