Знайсці
16.02.2023 / 16:106РусŁacБел

З'явіліся «беларускамоўныя» запалкі 

У продажы з'явіліся «беларускамоўныя запалкі». Пра гэта ў фэйсбуку напісаў Ігар Случак.

«Перапіска і перамовы па пытанні занялі блізу 5 гадоў», — адзначае Ігар Случак.

«У 2018 годзе Барысаўдрэў у адказах на мае звароты адмаўляўся выкарыстоўваць беларускую мову на сваіх запалках. У 2020 годзе вытворца разглядаў магчымасць з’яўлення беларускай мовы ў будучым.

У 2022 годзе пачалі распрацоўвацца беларускамоўныя макеты карабкоў.

<…>

Праца на карысць Беларусі і беларускай мовы ў Беларусі працягваецца. І толькі знаходзячыся тут можна трымаць руку на пульсе роднай мовы. 

Гэтая нябачная праца працягваецца. Магчыма, яе не бачна ў навінах і сацсетках, але яна ёсць і паляпшае і абараняе Беларусь не на словах, лозунгах і заявах, але на справе», — напісаў Ігар Случак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
16.02.2023
гэта так
16.02.2023
Ка, беларуская мова была у Беларус і- за гэта трэба вось так доўга змагацца. Па закону беларуская мова патрэбна быць на палову з рускай. Але лукашысты пляваць хацелі на законы,а насельніцтву усё адно
17.02.2023
Уяўляю карціну.
Прыходзіць мужык у сельскую краму і звяртаецца да прадаўшчыцы: Ці ёсць спічкі?
А тая ў адказ: Толькі запалкі.
Мужык абурана: Во дайшлі, спічкі прадаваць толькі за палку!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930