Знайсці
10.02.2023 / 22:5029РусŁacБел

ДзяржСМІ апублікавалі памер заробкаў кіраўнікоў прыватных гандлёвых сетак і іх работнікаў

10 лютага на нарадзе па пытаннях цэнаўтварэння Лукашэнка гаварыў пра вялізны разрыў паміж заробкамі кіраўнікоў і радавога персаналу ў некаторых гандлёвых сетках. Увечары таго ж дня дзяржаўныя медыя Беларусі апублікавалі адпаведныя лічбавыя звесткі. Цікава, што ў пераліку няма кампаній, якія кіруюцца лукашэнкаўскімі «бізнэсменамі ўдачы».

Інфармацыю пра памер сярэднямесячнай заработнай платы кіраўнікоў і работнікаў асобных гандлёвых сетак у 2022 годзе даў Камітэт дзяржкантролю. 

ТАА «Еўрагандаль» (гандлёвая сетка «Еўраопт»)

Кіраўнік — 193,1 тысячы рублёў.

Прадавец — 1 тысяча рублёў.

Касір-кантралёр — 1,1 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 1,4 тысячы рублёў.

ЗАТ «Патыя» (сетка «Пяты элемент»)

Кіраўнік — 148,7 тысячы рублёў.

Прадавец — 1,6 тысячы рублёў.

Касір-кантралёр — 0,9 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 1,7 тысячы рублёў.

ІУПКП «Белвілесдэн» (гандлёвая сетка «Гіпа»)

Кіраўнік — 98,6 тысячы рублёў.

Прадавец — 1 тысяча рублёў.

Касір-кантралёр — 1,3 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 1,5 тысячы рублёў.

ТАА «Санта Рытэйл» (гандлёвая сетка «Санта»)

Кіраўнік — 37,4 тысячы рублёў.

Прадавец — 1 тысяча рублёў.

Касір-кантралёр — 1,1 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 1,2 тысячы рублёў.

ТАА «Фікс Прайс Захад» (сетка «Фікс Прайс»)

Кіраўнік — 69,2 тысячы рублёў.

Прадавец-кансультант — 0,9 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 1,2 тысячы рублёў.

ТАА «Электрасэрвіс і Ка» (сетка «Электрасіла»)

Кіраўнік — 30,2 тысячы рублёў.

Прадавец — 1,3 тысячы рублёў.

Касір-кантралёр — 1,3 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 2,2 тысячы рублёў.

ТАА «Еўразапчастка» (крамы ARMTEK)

Кіраўнік — 28,3 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 2,3 тысячы рублёў.

ТАА «Тытунь-Інвест» (гандлёвая сетка «Карона»)

Кіраўнік — 15,4 тысячы рублёў.

Прадавец — ад 0,8 тысячы рублёў да 1,3 тысячы рублёў.

Касір-кантралёр — ад 0,9 тысячы рублёў да 1,4 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 1,6 тысячы рублёў.

ААТ «Эрніс» (ГЦ «Мацярык» і «Палас»)

Кіраўнік — 12 тысяч рублёў.

Прадавец — 1,4 тысячы рублёў.

Касір-кантралёр — 1,4 тысячы рублёў.

Сярэдні заробак па арганізацыі — 1,8 тысячы рублёў.

ЗАТ «Юніфуд» (гандлёвая сетка «Алмі»)

Кіраўнік — 11,8 тысячы рублёў.

Прадавец — 0,85 тысячы рублёў.

Касір-кантралёр — 0,85 тысячы рублёў.

Работнікі — 1,1 тысячы рублёў.

На нарадзе 10 лютага Аляксандр Лукашэнка анансаваў «вельмі жорсткія разборкі» па заробках кіраўнікоў у гандлёвых сетках. На думку Лукашэнкі, суадносіны заробкаў работніка і кіраўніка, уладальніка гандлёвай арганізацыі павінны быць у межах 1 да 8. 

Што да прыведзеных вышэй лічбаў, то ў нас ёсць падставы лічыць, што яны, як і адбор сетак для падборкі, маніпулятыўныя. Пра гэта пасля будзе асобны матэрыял. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
64
Ха-ха
39
Ого
11
Сумна
8
Абуральна
19
8
Полина/адказаць/
11.02.2023
ІМЯ, не пиши больше такую детскую сказку. Если не хватает образования, то и белорусский язык не поможет. Реальный срез людей: средне-специальное образование у большинства. Если не устроится-тунеядство. Выехать? Ты думаешь те, кто за тысячу, могут уехать? Ты или дите дурное, или сын чиновников.
11.02.2023
Полина, у мяне як раз хапае адукацыі, ды й выхавання таксама. Чытайце ўважліва: пакуль людзі ідуць працаваць за такія заробкі, падвышаць іх ня будуць. А людзі ідуць, як бачым. Ну і ўсё, кола замкнулася.
1
Реалистка/адказаць/
14.02.2023
Ого, какой разрыв в зарплатах. Я не думала, что руководители получают так много. Теперь хочу быть руководителем)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031