Знайсці
13.12.2022 / 16:35РусŁacБел

Кітай забараніў пастаўкі ўласных працэсараў у Расію

Кіраўніцтва Кітая забараніла экспарт працэсараў Loongson у Расію і іншыя краіны. Некаторыя расійскія вытворцы электронікі ўжо на працягу доўгага часу тэсціравалі гэтыя чыпы, але цяпер набыць партыю немагчыма, — распавёў «Коммерсанту» суразмоўца, блізкі да Мінлічбы Расіі.

Ён дадаў, што расійскія кампаніі не моцна залежаць ад кітайскіх працэсараў, але пры ўзнікненні праблем з паралельным імпартам яны спадзяваліся пераключыцца на рашэнні Loongson.

Сярод прычын забароны на экспарт выданне называе тое, што тэхналогію прызналі стратэгічна важнай для Кітая.

«Найлепшыя чыпсэты ў Кітаі выкарыстоўваюцца ў вайскова-прамысловым комплексе, гэта асноўная прычына, чаму яны недаступныя для знешніх рынкаў», — сказаў суразмоўца «Коммерсанта».

Дырэктар кампаніі «Промабіт» Максім Копасаў адзначыў, што пакуль не бачыць праблем, паколькі ў Расіі няма масавых праектаў з выкарыстаннем гэтых працэсараў. Ён выказаў здагадку, што забарона будзе фармальнай, бо купіць ноўтбукі і мацярынскія платы на чыпе Loongson па-ранейшаму магчыма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031