Знайсці
23.10.2022 / 19:1914РусŁacБел

Экаактывісты аблілі бульбяным пюрэ карціну Клода Манэ за 110 мільёнаў даляраў

Актывісты руху «Апошняе пакаленне» аблілі карціну Клода Манэ «Стагі сена» ў палацы Барберыні у Патсдаме. Так яны спрабавалі прыцягнуць увагу да праблемы змены клімату. Калі ў 2019-м карціну прадавалі з аўкцыёна, яе купілі за 110 мільёнаў даляраў.

Пасля ўчынку маладыя людзі прыляпілі сябе да калоны і звярнуліся да наведвальнікаў музея:

«Людзі галадаюць, людзі замярзаюць, людзі паміраюць. Мы жывем у кліматычнай катастрофе, а ўсё, чаго вы баіцеся, гэта таматавы суп або пюрэ на карціне».

Нагадаем, нядаўна экаактывісты вылілі суп на карціну «Сланечнікі» Вінцэнта ван Гога ў Нацыянальнай галерэі ў Лондане.

Клод Манэ — вядомы французскі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
21
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
16
0
Мойша/адказаць/
24.10.2022
супа койцеся , гістэрычныя мужычкі, дзе бачыш там шкло і да ўсяго куле непрабівальнае? Экаактывісты гэта такія людзі, якія не жадаюць працаваць не жадаюць нешта рабіць але жадаюць жыць за кошт ўсялякіх левацкіх экаарганізацый. Іншымі словамі паразіты. Калі жадаеш дапамагчы планеце прыдумай тэхналогію, якая паменшыць выкіды вуглікіслага газа, прыдумаў тэхналогію для таннай перапрацоўкі літый іонных батарэй. Але гэта ўсе складана, а вось абліць карціну як апошні псіхапат гэта так гэта яны ўмеюць.
0
Мойша/адказаць/
24.10.2022
Тайд вместе с кипячением, начорта такія тэрміны? Звычайных прымусовых прац на 3-6месяцаў хопіць каб выбіць усю дурноту з іх галоў. Вось як пластык пазбіраюць пафасуюць адразу зразумеюць што да чаго і карысць для экалогіі будзе.
0
супа койцеся , гістэрычныя мужычкі/адказаць/
24.10.2022
Мойша, гэта не столькі складана, колькі небяспечна. такіх навукоўцаў бывае што забіваюць... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031