Знайсці
23.10.2022 / 16:13РусŁacБел

Беларускія дактары і актывісткі запусцілі праект аб жаночым здароўі

Беларускія дактары і актывісткі запусцілі інста-сяброўку — акаўнт пра жаночае здароўе. Мэта праекта ў тым, каб матываваць беларускіх жанчын больш надаваць увагі свайму здароўю і рэгулярна наведваць гінеколага, а яшчэ навучыць, як упэўнена адчуваць сябе ў кабінеце доктара.

Экспертка праекта Алена Новікава — доктарка з больш чым 21-гадовым стажам у Беларусі. Гінеколаг, рэпрадуктолаг, кандыдат медыцынскіх навук.

Акаўнт «Жаночае не сорамна» дапаможа даведацца:

— што трэба ведаць перад паходам да доктара;

— якія пытанні зададуць на аглядзе;

— з якіх этапаў складаецца агляд і якія аналізы бяруць;

— як часта трэба наведваць гінеколага;

— праграмы, якія рэкамендуюць дактары і іншае.

Аўтары кампаніі хочуць, каб беларускі не баяліся паходаў да гінеколагаў (і рэгулярна хадзілі на агляд), адкрыта абмяркоўвалі праблемы жаночага здароўя, дзяліліся рэкамендацыямі доктараў адна з адной і смела адмаўляліся ад спецыялістаў, калі з імі некамфортна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031