Знайсці
29.08.2022 / 10:485РусŁacБел

«Хабар — 6500 даляраў». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання кіраўніка баранавіцкай птушкафабрыкі «Дружба»

28 жніўня на СТБ выйшаў сюжэт пра карупцыю ў сельскай гаспадарцы, дзе распавялі і аб прадпрыемстве ў Баранавіцкім раёне. Месяц таму, 29 ліпеня, быў затрыманы сілавікамі Васіль Маркевіч, гендырэктар птушкафабрыкі «Дружба».

Яго затрымлівалі ў балаклавах, проста ў кабінеце надзеўшы кайданкі.

У сюжэце СТБ паведамляецца, што з пачатку жніўня адзін з кіраўнікоў птушкафабрыкі стаў фігурантам крымінальнай справы. Прозвішча яго не называецца.

«Як ужо высветліць следства, за лабіраванне інтарэсаў прыватнай кампаніі пры заключэнні дагавораў ён атрымаў хабар у памеры 6500 даляраў ЗША. Цяпер міліцыя праводзіць праверку яго датычнасці да здзяйснення іншых карупцыйных злачынстваў. Санкцыяй намесніка генеральнага пракурора ён змешчаны пад варту», — гаварылася ў сюжэце.

Чытайце таксама:

«Вывелі ў кайданках». Як затрымлівалі гендырэктара птушкафабрыкі «Дружба» Васіля Маркевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Сава/адказаць/
29.08.2022
Коррупции не победима! Жыве вечна)))
30.08.2022
6500 долларов всего то, вот 65000 долларов было бы не стыдно, что посадили
0
Максим Дизайнер/адказаць/
31.08.2022
Бедный дядька. Всего лишь хотел дачушке на кавалерку скинуть. Тут миллионами воруют, и всем похфиг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031