Знайсці
22.07.2022 / 12:467РусŁacБел

Лукашэнка загадаў пабудаваць гандлёвы цэнтр на месцы іранскага даўгабуду ў Мінску. Проста насупраць іншага гандлёвага цэнтра

Пра гэта ён заявіў сёння падчас наведвання гандлёвага цэнтра «Сталіца», паведамляе БелТА.

Фота: Onliner.by

Лукашэнку было даложана, што свабодных месцаў у гандлёвым цэнтры «Сталіца» цяпер практычна не засталося — яны ўсе запоўненыя, і пераважна айчыннымі брэндамі. Прадстаўлены шырокі асартымент тавараў нацыянальных вытворцаў: адзення і абутку, сувеніраў, хатняга тэкстылю, посуду, аксесуараў, харчовых тавараў, мэблі і шмат чаго іншага.

«Тое, што вы зрабілі нарэшце за час існавання гэтага аб'екта, беларускі гандлёвы цэнтр — гэта ўжо добра», — адрэагаваў ён. Такі ж аб'ект Лукашэнка даручыў зрабіць і на месцы даўгабуда «Магніт Мінска» на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. Комплекс пачалі будаваць яшчэ ў 2009 годзе. З тых часоў працы так і не былі завершаныя.

Адметна, што насупраць гэтага даўгабуду праз дарогу знаходзіцца вялікі гандлёвы комплекс «Дана Мол».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
26
Ха-ха
49
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
дальнабойшчыца/адказаць/
22.07.2022
ну ,,правільна,, бо ў нас жа столькі лбдей, якія не толькі добра зарабляюць, але маюць час хадзіць па шматлікіх велічэзных гандлёвых цэнтрах. скарочаны дзень, 4-х дзёнка. як у сацыяльна арыентаванай Еўропе
0
давячысясухімралтонам-1/4часткай-больш не паложана.пачак ралтону-такі сухпаёк старой танкісткі на 4/адказаць/
22.07.2022
"ку было даложана, што"
а ну хто б сумняваўся, што будзе даложана. яму шчэ і з горкай накладуць. а тут...
0
карцішкі справа такая - зацягвае.../адказаць/
22.07.2022
сёння наведаў... а чаго ён так спазніўся? збіраўся ж, здаецца, адразу пасля святкавання 3 ліпеня. чым ён заняты? ах так! як жа я забылася пра покер...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031