Знайсці
20.07.2022 / 12:117РусŁacБел

Пачварны будынак на месцы музея ВАВ на Кастрычніцкай плошчы ўжо распрадаюць. Прычым Dana Holdings вызвалілі ад ПДВ

У базе Realt з'явілася аб'ява аб продажы шматфункцыянальнага комплексу Capital Palace на Інтэрнацыянальнай. Гэта той самы будынак на Кастрычніцкай плошчы, вакол якога было шмат спрэчак. Аб'яву заўважыў тэлеграм-канал «Будні рыэлтара». Realt даведаўся падрабязнасці. Некалькі гадоў таму будынак дабудавалі, а сёння яго ўжо прадаюць па дагаворнай цане, прычым здзелку спецыяльна вызвалілі ад ПДВ. 

Будаваць аб'ект па адрасе Інтэрнацыянальная, 38 пачалі ў 2017 годзе. За некалькі гадоў да гэтага на Кастрычніцкай плошчы знеслі былы музей ВАВ. Будаўніцтва тады многія мінчукі ўспрынялі негатыўна. Лічылі, што будынак не ўпісваецца ў архітэктуру горада, а архітэктары называлі знос музея ВАВ пачаткам маштабнай бяды.

Будаўніцтвам займалася кампанія Dana Holdings — кампанія сербскіх нуварышаў, якія атрымліваюць выгадныя ўчасткі для забудовы ў Мінску і трапілі пад санкцыі ЕС як набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі.

Некалькі гадоў таму будынак дабудавалі, і сёння яго прадаюць па дагаворнай цане.

«Capital Palace — васьміпавярховы шматфункцыянальны будынак прэміум-класа на цэнтральнай плошчы сталіцы. Знакавае для Беларусі месца з сучаснымі і гістарычнымі традыцыямі горада і краіны сапраўды ўнікальнае. Вакол размешчаныя папулярныя і эксклюзіўныя аб'екты і будынкі. Будынак пабудаваны ў 2020 годзе з выкарыстаннем якасных матэрыялаў і сучасных тэхналогій. Мае двухузроўневы падземны паркінг на 170 машынамесцаў», — напісана ў аб'яве.

Realt патэлефанаваў, каб даведацца пра цану і ўмовы.

«Цана дагаворная. Канкрэтных лічбаў я вам не назаву. Мне сказалі, што ўсё будзе залежаць ад запыту, — адказаў спецыяліст, які займаецца продажам аб'екта. — Але якой бы ні была цана, там не будзе ПДВ, яны вызваленыя».

Па словах спецыяліста, уладальнікі гатовыя прадаваць асобна кожны паверх. Але калі знойдзецца купец для ўсяго будынка цалкам — таксама гатовыя да ўгоды.

«Нейкіх абмежаванняў або пажаданняў да пакупніка няма. Гэта можа быць юрыдычная асоба, але калі знойдзецца фізічная, таксама гатовыя прадаваць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
46
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
20.07.2022
знесці музей, які ўпісваўся ў плошчу, каб пабудаваць чарговую пачварыну...

а тое, што то быў не проста музей, а музей ВАВ - гэта плявок на могілкі загінулых на той вайне і памерлых ветэранаў. зневажанне іх памяці

а тое, што на франтоне гэтай пампезнай жабы красуецца не што-небудзь, а герб сербскіх алігархаў - гэта чарговы плявок у душу сучасных беларусаў. зневажанне нашай годнасці. тыпу - наце вам, рабы
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
20.07.2022
"а архітэктары называлі знос музея ВАВ пачаткам маштабнай бяды."

ад будынка да будынка ў гэтага галоўнага БЯДАўніка краіны ўсё лепс і лепс...

а пачалося ўсё з гэтай плошчы. хочацца спадзявацца, што на ёй і на гэтай новахалабудзе ўсё і скончыцца. што гэтая пачвара стане апошняй.

спачатку дабудаваў "саркафаг" - палац рэспублікі. хаця па харошаму гэты закансерваваны савецкі доўгабуд добра было б знесці і ўзнавіць прыгожы помнік архітэктуры Кляштар ордэна дамініканцаў у Менску, узарваны ў 1950-м...

потым - бляватэка, чый састарэлы праект дасталі з пыльнай паліцы.
апафеоз - дВОРец неналежнасці

ну і зараз во гэтая жаба з гербам сербскіх алігатараў
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
20.07.2022
дарэчы, хто памятае ці не памятае... бібліятэка чаму шчэ так пачварна выглядае днём? бо замест люстранога зрабілі празрыстае вітражнае шкленне. таму яна не ззяе, як алмаз, як задумвалася, а больш нагадвае атамную электрастанцыю

а тут наадварот... замест празрыстага шкла (як на рэндарах) зрабілі танавае цёмнае...

і вось глядзяць на нас 3 вялікія прамавугольныя чорныя дзіры...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031