Знайсці
14.07.2022 / 17:555РусŁacБел

«Дзевяць чалавек затрымалі, а сабаку застрэлілі». Што адбылося ўчора ў Іванаве на Брэстчыне?

Учора ў Іванаве, горадзе з насельніцтвам каля 16 тысяч чалавек, адбыліся масавыя затрыманні. «Наша Ніва» даведалася, што здарылася ў райцэнтры.

Тамара Падымака і Марына Кіявец

Як паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы», затрыманні адбыліся сярод людзей, якія раней паспелі засвяціцца ў палітычнай актыўнасці ў 2020-2021 годзе. 

«Гэта быў нейкі рэйд, бо за дзень затрымалі адразу некалькі чалавек. Прычым вобшукі і затрыманні ладзілі не мясцовыя міліцыянты, а супрацоўнікі ГУБАЗіКа з Мінска», — кажа адзін з нашых суразмоўцаў.

Вядома таксама, што затрыманні праводзілі супрацоўнікі АМАПа і «Алмаза» — ці то з Брэста, ці то з Мінска.

Падчас ператрусаў у затрыманых канфіскоўвалі тэлефоны, цвёрдыя дыскі і ноўтбукі. У кагосьці знайшлі майку з Пагоняй.

Мясцовыя кажуць пра затрыманне дзевяці чалавек, але нам вядомыя не ўсе імёны. 

Дзвюх жанчын сёння асудзілі за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў (рэпосты з «Зеркала»). Тамары Падымака далі 30 базавых штрафу, Марыне Кіявец — 29 базавых. Яшчэ адной жанчыне выпісалі 15 сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне.

«Яна выходзіла з дому. Падышлі мужчыны ў чорным, сказалі: адчыняйце калітку. Яна спытала: вы хто, па якім пытанні? Пярэчыла. У выніку яны зайшлі самі, але нічога не знайшлі і затрымалі яе нібыта за непадпарадкаванне», — расказваюць нам.

Пра лёс Алены Пуцыковіч, да якой учора таксама прыходзілі, дакладна не вядома. Але, кажуць, яе сабаку застрэлілі.

Затрыманых мужчын будуць судзіць заўтра. Сярод іх Андрэй Беленькі — былы намеснік начальніка Іванаўскага РАУС, які звольніўся з міліцыі яшчэ да выбараў. А таксама Андрэй Дражын — ён у 2020 годзе атрымаў штраф у 1160 рублёў за бэчэбэ-шыльду з назвай вуліцы, якая вісела на яго доме шэсць гадоў.

Учора падчас ператрусу на гаражнай браме Андрэя Дражына заўважылі намаляваны герб Пагоня, які там месціцца ўжо каля 10 гадоў. Загадалі зафарбаваць.

«Гэтая брама была нябачная як з дарогі, так і з боку суседзяў. Але мясцовым міліцыянтам усё адно патэлефанавалі з Мінска і сказалі, каб яны гэта ўсё зафарбавалі. Пазней прыязджалі, каб спраўдзіць, ці выкананы гэты загад», — кажуць «Нашай Ніве». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
35
Ха-ха
6
Ого
10
Сумна
11
Абуральна
242
0
Вайна з беларускiм народам/адказаць/
14.07.2022
Працуе цэнтральная расейская акупацыйная нацысцкая гестапа на выездзе i штурмавыя атрады, мясцовыя мiлiцыянты нават гэтым не займаюцца, бо жывуць там.
0
American/адказаць/
14.07.2022
И вы еще сомневаетесь должны ли украинцы лупануть по военным оъектам в РБ?..
1
счётчик Гейгера/адказаць/
14.07.2022
"Вядома таксама, што затрыманні праводзілі супрацоўнікі АМАПа і «Алмаза» — ці то з Брэста, ці то з Мінска."

Быдло просто оязано показать фюрету, што не зря "хлеб жуют" , эти типа люди без мозгов , нов беретах  обязаны показывать "деятельность"....Чтобы иметь 1000 долларов и квартиры в Минске. И это наше "будущее" ???????????????????? Самое страшное г-н Латушко, если эти преступники поедут отдыхать в Испанию, а оппозиционеров будут "гнембить" в Украине, Чехии и Эстонии..
PS// отслеживать и проводить работу надо с хлуями фюрера луки --- ТО ЧТО МОЖНО РЕАЛЬНО ДЕЛАТЬ СЕЙЧАС , А НЕ ПИ....ТЬ В БЕРЛИНЕ.

 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031