Кітайская касмічная станцыя, якая магла ўпасці на Зямлю, згарэла над Ціхім акіянам
Beijing Aerospace Control Center via Xinhua / AP
У 08:15 па пекінскім часе (03:15 па Мінску), кітайская арбітальная станцыя «Цяньгун-1» ўвайшла ў шчыльныя слаі атмасферы над цэнтральнымі і паўднёвымі раёнамі Ціхага акіяна, паведамляе Кітайскае нацыянальнае касмічнае агенцтва.
Большая частка абломкаў станцыі згарэла ў атмасферы, удакладняе агенцтва.
Раней Кітай папярэдзіў Упраўленне ААН па пытаннях касмічнай прасторы, што «Цяньгун-1» павінна сысці з арбіты ў прамежак паміж 31 сакавіка і 4 красавіка, прычым падзенне будзе некантраляваным. За сітуацыяй таксама назірала Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA).
Місія станцыі была завершана 16 сакавіка 2016 года. Пасля гэтага Кітай не карэктаваў арбіту станцыі, вага якой складала каля 8 тон.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У цэнтры Мінска згарэў аўтобус МАЗ ВІДЭА
 4
Міліцыя і ратавальнікі здымаюць абсалютна голага мужчыну з даху крамы ў Баранавічах ВІДЭА
 3
Хадаркоўскі: Сёлета Украіна страціць Харкаў, летам 2025 — Адэсу. Львоў захаваецца, калі туды ўвойдзе НАТА
 44
У Signal з’явілася беларуская мова
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера