Знайсці
26.02.2018 / 14:472РусŁacБел

Беларускія навукоўцы стварылі кампактны апарат вакуумнай тэрапіі ФОТА

Супрацоўнікі тэхнапарка БНТУ паспяхова выпрабавалі апарат вакуумнай тэрапіі «Імпульс КМ-1», які прызначаны для лячэння вострых і хранічных інфікаваных ран метадам вакуумнай павязкі, паведамляеtimes.bntu.by.

Сутнасць працы прылады — у выдаленні залішняе вадкасці з раны і абароне навакольнае тканкі ад яе агрэсіўнага ўздзеяння. Беларускі апарат выглядае даволі кампактна ў параўнанні з замежнымі аналагамі, пры гэтым падтрымлівае шырокі дыяпазон вакууметрычных ціскаў і здольны забяспечваць рэжымы пастаяннай і перарывістай працы.

Фота: times.bntu.by

Нярэдка высокія выдаткі на набыццё прыладаў і павязак для вакуум-тэрапіі з'яўляюцца перашкодай для яе выкарыстання. Імаверна, уласная вытворчасць такога абсталявання павысіць яго даступнасць для беларускіх медыцынскіх установаў. 

У стварэнні апарата прымалі ўдзел супрацоўнікі БНТУ, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера